У цёмны час сутак будзьце прыкметнымі!

У цёмны час сутак будзьце прыкметнымі!

фликер

Нягледзячы на работу органаў унутраных спраў, якая праводзіцца ў павышэнні ўзроўню абароненасці насельніцтва ад дарожна-транспартнага траўматызму, становішча на дарогах Брэстчыны застаецца складаным.
За дзесяць месяцаў бягучага года на тэрыторыі вобласці з удзелам пешаходаў зарэгістраваны 362 ДТЗ, у выніку якіх 48 чалавек загінулі, 383 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці, а 46 ДТЗ адбылося з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення.
Як і раней, асноўнай прычынай гібелі лю-дзей застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, якія ў цёмны час сутак не пазначылі сябе святлоадбіўнымі элементамі. У выніку дарожна-транспартных здарэнняў 111 пешаходаў і 32 веласіпедысты атрымалі цялесныя пашкоджанні, 7 пешаходаў і 5 веласіпедыстаў загінулі.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак пешаход абавязаны пазначыць сябе святлоадбіўнымі элементамі. А пры руху на веласіпедзе павінны быць уключаны спераду – фара (ліхтар) з белым святлом, ззаду – ліхтар з чырвоным.
За парушэнне Правілаў дарожнага руху пешаход або веласіпедыст будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання ці штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічыняў. За парушэнне ПДР, здзейсненае ў стане ап’янення, штраф узрастае ад 3 да 5 базавых велічыняў.
Памятайце, у цёмны час сутак вадзіцель заўважае пешахода на дарозе пры бліжнім святле фар за 30-40 метраў, а гэтага яўна недастаткова, каб пазбегнуць наезду. Але калі пешаход выкарыстоўвае святлоадбіўныя элементы, то гэтая адлегласць павялічваецца да 140 метраў, а пры далёкім святле фар – да 500.
Пра факты знаходжання на праезнай частцы і паблізу яе нецвярозых пешаходаў неабходна паведамляць па тэлефоне 102. Гэтым званком вы можаце захаваць жыццё і здароўе пешаходам, а таксама іншым людзям.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top