Каб рух на дарогах быў бяспечным

Каб рух на дарогах быў бяспечным

IMG_9756

30 лістапада апошні дзень рэспубліканскай дэкады “Дзяржтэхагляд”, якая пачалася 21 лістапада. Дадзенае мерапрыемства традыцыйна праводзіцца УДАІ МУС, Транспартнай інспекцыяй і УП “Белтэх-агляд” Міністэрства транспарту і камунікацый двойчы на год, увесну і ўвосень. Яно яшчэ раз нагадала аўтаўладальнікам, што свое-часова пройдзены дзяржтэх-агляд – зарука бяспекі ўсіх удзельнікаў руху на дарогах рэспублікі.
У час сумесных рэйдаў супрацоўнікі АДАІ Жабінкаўскага РАУС і дыягнастычнай станцыі № 222 Жабінкі звярталі ўвагу на аўтамабілі, якія эксплуатаваліся без дазваляльнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама на тыя, што мелі яўныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе. У сувязі з набліжэннем зімы асаблівая ўвага надавалася і стану IMG_9755аўтамабільных шын, вялася прафілактычная работа па выкарыстанні зімовых. Пільную ўвагу інспектары АДАІ ўдзялялі і сапраўднасці адзнак аб праходжанні дзяржтэхагляду ў дакументах, бо апошнім часам аўтаўладальнікі сталі часцей праходзіць тэхнічны агляд нелегальна.
На 28 лістапада было праверана больш чым 400 аўтамабіляў, тэхнічны агляд не быў пройдзены ў 64. Іх уладальнікі панеслі адміністрацыйную адказнасць у выглядзе штрафу.
Акрамя “кнута”, былі і “пернікі”: на дыягнастычнай станцыі № 222 уручаліся прызы тым вадзіцелям, аўтамабіль якіх прайшоў тэхнічны агляд з першага разу. Шчасліўчыкі атрымлівалі ў падарунак сродкі для мыцця машын.
Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: інжынер па ТА ТС 1 катэгорыі дыягнастычнай станцыі № 222 Аляксандр Сарачук уручае падарунак вадзіцелю Віктару Прадзелюку, “Аўдзі” якога прайшла тэхагляд з першага разу;
рэйдавая група правярае наяўнасць тэхагляду ў Вольгі ШЫДЛОВІЧ.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top