Усё пра льготы і гарантыі для інвалідаў

Усё пра льготы і гарантыі для інвалідаў

100

Інваліды ўяўляюць асаблівую групу ў структуры насельніцтва краіны, а сацыяльная абарона іх – адзін з прыярытэтных накірункаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі.
24 лістапада ў рамках школы сацыяльнага работніка ў ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН” была арганізавана работа “круглага стала” з удзелам начальніка аддзела сацыяльнай абароны ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Любові Зубачовай, старшыні раённай арганізацыі “БелТІЗ” Раісы Лісковай, старшыні раённага таварыства “БелТІ” Анжэлы Шыкунец, загадчыкаў аддзяленняў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на тэму “Усё пра льготы і гарантыі для інвалідаў”.
Загадчык аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Іна Міхайлаўна Давідчык расказала пра дзейнасць аддзялення, паказала прадукцыю, якая вырабляецца рукамі людзей з абмежаванымі фізічнымі і псіхічнымі адхіленнямі.
Вялася таксама размова пра асноўныя палажэнні для назначэння адраснай, матэрыяльнай, гуманітарнай дапамог, кампенсацыі затрат на падгузкі, пра аплату і выраб сродкаў рэабілітацыі, назначэнне сямейнага капіталу. Любоў Навумаўна Зубачова спынілася на пытаннях назначэння дапамог тым, хто даглядае інваліда першай групы, і асобам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, пенсійнага забеспячэння.
Сацыяльных работнікаў пад час “круглага стала” цікавілі пытанні, якія датычацца як грамадзян пажылага ўзросту, так і працаздольнага, вялася дыскусія.
Да Дня інвалідаў у цэнтры праводзяцца акцыі па выдачы гуманітаркі “З рук у рукі” і падгузкаў для тых, хто знаходзіцца на абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома “Радасць добрых спраў”.
Алена БОЙКА, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі дома.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top