Восеньскія ягады супраць прастуд

Восеньскія ягады супраць прастуд

 

Перазімаваць без прастуд і пазбегнуць мноства іншых непрыемнасцей дапамогуць восеньскія ягады, сярод якіх аронія, каліна, журавіны і абляпіха.
аронияАронія – гэта не што іншае, як усім вядомая чарнаплодная рабіна. Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміна К, яна спыняе кровацячэнні і залечвае раны. Акрамя таго, у ёй ёсць вітамін Е, які валодае амала-джальным дзеяннем, а таксама цэлы комплекс мінералаў: фтор, ёд, марганец, медзь, жалеза, якія карысныя для сэрца. Чарнаплодка палягчае яго работу рознымі шляхамі. Па-першае, паніжае павышаны ціск крыві, па-другое, памяншае яе вязкасць, дзякуючы прывядзенню ў норму ўзроўню халестэрыну. Таму калі ў вас гіпатанія (паніжаны крывяны ціск), з чарнаплодкай будзьце асцярожнымі, а вось пры гіпертаніі (павышаным крывяным ціску) жэле або напоі з гэтай ягады – тое, што патрэбна.
Каліна – сапраўдная кладоўка вітамінаў. Каб назапасіцца імі, патрэбна на працягу двух тыдняў кожную раніцу калиназ’ядаць па 50 грамаў ягад (прыкладна жменю). Можна дадаваць іх у аўсянку ці ў тварог. Каліна таксама незаменная пры ВРВІ. Калі ж прастуды не ўдалося пазбегнуць, у яе пачатку налягайце на калінавы настой. Гатуецца ён даволі проста. Ягады злёгку разамніце, дадайце цёплую ваду і мёд па гусце. Усё, лекавы кактэйль гатовы! Калі ў апошні час адчуваеце сябе стомленымі і разбітымі, а патрэбна мабілізаваць рэзервы арганізма і павысіць энергетычны патэнцыял, піце чай з ягадамі каліны. Гэта выдатны натуральны энергатонік.
клюкваЖуравіны – ягады, якія здольныя затрымліваць працэс старэння клетак і паляпшаць стан скуры. Таму тым, хто хоча як мага даўжэй заставацца маладым і прыгожым, патрэбна аддаваць перавагу дэсертам з журавін. На гэтыя ягады варта звярнуць увагу і тым, у каго ёсць праблемы з сэрцам. Яны дапамагаюць нармалізаваць узровень халестэрыну ў крыві, умацоўваюць сценкі сасудаў і перашкаджаюць утварэнню тромбаў. Журавіны таксама выдатны сродак пры такой далікатнай хваробе, як цысціт (што асабліва актуальна ў халады). Рэчывы праантацыяніды, якія вучоныя выявілі ў гэтых ягадах, не даюць хваробатворным мікробам прымацавацца да сценак мачавога пузыра і тым самым прадухіляюць запаленне або дапамагаюць яго вылечыць. Калі ёсць хоць невялікае падазрэнне на цысціт, піце як мага больш хатняга журавінавага морсу, але ж і да ўрача абавязкова наведайцеся.
облепихаАбляпіха – пад тонкай аранжавай скурай хаваецца неверагодная колькасць каштоўных рэчываў. Напрыклад, у ёй ёсць стэрыны, якія валодаюць магутным атэрасклератычным дзеяннем, вітаміны групы В, што павышаюць устойлівасць нервовай сістэмы да стрэсаў, і нават асаблівае рэчыва, якое перашка-джае злаякаснаму перараджэнню клетак і абараняе нас ад раку. Не забывайце пра абляпіхавы алей. Ён умацоўвае ломкія пазногці, змякчае загрубелую скуру на локцях і пятках, цудоўна зажыўляе на іх трэшчынкі і пацёртасці, што ўтвараюцца пры хадзьбе. Дарэчы, нават старажытныя рымляне рабілі маску для валасоў з абляпіхавым алеем, пасля якой тыя станавіліся густымі і бліскучымі, не выпадалі, не ламаліся і не секліся. Алей можна набыць у аптэцы ці прыгатаваць самастойна. Для гэтага ягады здрабніце ў блэндары, адцісніце жмых і дайце настаяцца атрыманай сумесі. Алей, які ўсплыве, акуратна збярыце, перакладзіце ў слоік, захоўвайце ў цёмным прахалодным месцы.
Ала АНІКІНА, настаўнік біялогіі СШ № 3 г. Жабінка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro