Жабинковская лыжня в Бресте

Жабинковская лыжня в Бресте

У мінулую суботу на вяслярным канале ў Брэсце прайшла зімовая раённая спартакіяда “Жабінкаўская лыжня-2011”. У ёй прымалі ўдзел як прадстаўнікі працоўных калектываў, так і школьнікі. Пераможцамі ў лыжных гонках сталі каманды Якаўчыцкай СШ (першае месца), Крыўлянскай СШ (другое месца) і Хмелеўскай СШ (трэцяе месца). Сярод дзяўчат лепшыя вынікі паказалі Марыя Барысюк і Надзея Кучма з Якаўчыцкай СШ і Наталля Міхалевіч з Хмелеўскай СШ, сярод хлопцаў — Данііл Васільеў з СШ №2, Сяргей Мацук і Дзмітрый Батура з Крыўлянскай СШ.
Свой спрыт і ўменне стаяць на лыжах паказвалі і дарослыя. Лыжнікі з райсельгастэхнікі даказалі, што яны самы хуткія і занялі першае месца. Другое — у каманды з камбікормавага завода, трэцяе — у раённых камунальнікаў.
Цікава прайшла эстафета сярод сілавых структур. Удзельнічалі ў ёй па чатыры чалавекі ад кожнай каманды. Першымі на фінішы былі супрацоўнікі РАУС, другімі — раённага аддзела Дэпартамента аховы, трэцімі — райаддзела надзвычайных сітуацый. У сямейнай эстафеце ўдала выступілі Ларыса і Сяргей Дарошка з сынам Віктарам.
На здымках: Т.Ярмолік і М.Кірылюк з каманды райсельгастэхнікі; удзельнікі эстафеты сілавых структур.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top