У працоўнай кніжцы адзін запіс

У працоўнай кніжцы адзін запіс

никулин

У працоўнай кніжцы Сяргея Уладзіміравіча Нікуліна толькі адзін запіс. Ён прыняты на работу ў СВК “Маціевічы” ў 1999 годзе. Пасля службы ў войску зноў вярнуўся ў гаспадарку, у якой на той час у жывёлагадоўлі рупіліся маці і бацька, старэйшая сястра Наталля.
Хлопцу, які меў вадзіцельскія катэгорыі “В” і “D”, першапачаткова далі старэнькі ЗІЛ-130. Малады вадзіцель акуратна і ашчадна адносіўся да даручанай тэхнікі, пакрысе набіраўся вопыту і майстэрства. Крыху пазней, калі займеў катэгорыю “F”, перасеў на новенькі “Амкадор”. Грузіў на ім летам – кармы, восенню і вясной – угнаенні і кампосты.
Чатыры гады таму Сяргей атрымаў кормаўборачны камбайн. Таму вясна і лета для яго – сезон напружанай працы. Сёлета, напрыклад, выдатна ўрадзілі своечасова падкормленыя травы, таму атрымалі ў СВК “Маціевічы” ажно 4 (!) укосы траў. Чатыры МАЗы ледзь паспявалі адвозіць сакавітую масу ў траншэі на захоўванне і на фермы на корм жывёле. Кукуруза таксама парадавала – адзін толькі Сяргей Нікулін намалаціў звыш 30 тысяч тон кукурузнага сіласу. Дарэчы, гэты руплівец прызнаны пераможцам сёлетняга раённага спаборніцтва па нарыхтоўцы травяных кармоў сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў.
– Люблю працаваць на зямлі, – кажа Сяргей Уладзіміравіч. – Калі тэхніка дагледжаная, не псуецца, спрыяе надвор’е – то і настрой адпаведны. Зразумела, няпроста цэлымі днямі, лічы, да цемнаты ездзіць у камбайне па палях. Аднак, калі ўзгадаю пра доўгачаканага сыночка Данііла, ягоную бяззубую ўсмешку – стому як рукой здымае. Пасля працоўнага дня з радасцю спяшаюся дадому. Хочацца не прапусціць той момант, калі сынок зробіць першыя крокі. А падрасце – абавязкова навучу ездзіць на машыне. Ужо зараз ягоны дзіцячы “аўтапарк” багацейшы за мой…
Увогуле, я шчаслівы: маю любімую работу, маладую жонку, сыночка, планую выкупіць домік, атрыманы паводле прэзідэнцкай праграмы.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: Сяргей НІКУЛІН.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro