Няшчасныя выпадкі, звязаныя з паражэннем лю-дзей электрычным токам, адбываюцца пры розных абставінах. Адной з многіх прычын такіх выпадкаў з’яўляецца спроба кра-дзяжу каляровых металаў у электраўстаноўках. Пры гэтым, як правіла, пацярпелыя маюць слабае ўяўленне аб небяспецы паражэння электрычным токам і бестурботна адносяцца да такой небяспекі, што становіцца прычынай трагічных наступстваў.
Энерганагляд папярэ-джвае:
– пабочным асобам забараняецца пранікаць у памяшканні трансфарматарных падстанцый і размеркавальных пунктаў, заходзіць за агароджы трансфарматарных падстанцый, адчыняць дзверы размеркавальных прыстасаванняў, залазіць на апоры ліній электраперадач;
– небяспечна набліжацца да абвіслых ці абарваных правадоў ЛЭП, падыходзіць бліжэй за 8 метраў да ляжачага на зямлі абарванага провада.
Калі вы заўважылі адчынены трансфарматарны пункт, падстанцыю, абарваныя ці пашкоджаныя правады і кабельныя лініі, неадкладна папярэдзьце аб небяспецы людзей, якія побач, і паведаміце ў адпаведную раённую службу электрасетак або энергаслужбу вашага прадпрыемства.
Ігар БАРАЦЯН, начальнік Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.