Не застаюцца сам-насам з праблемамі

Не застаюцца сам-насам з праблемамі

IMG_0571

Пад час месячніка “Чалавек з белай палкай” прайшла рэспубліканская акцыя “Медыцынскае абслугоўванне і ўзаемаадносіны з людзьмі з паслабленым зрокам”. Сябры Жабінкаўскай РА ГА “БелТІЗ” сустрэліся ў фармаце “круглага стала” з медыцынскімі работнікамі УАЗ “Жабін-каўская ЦРБ”.
Загадчык паліклінікі Леанід Карповіч выступіў з інфармацыяй аб медыцынскім абслу-гоўванні інвалідаў зроку і пажылых людзей Жабінкаўшчыны, пазнаёміў з медыцынскімі паслугамі, якія аказвае медустанова гэтай катэгорыі насельніцтва.
На сустрэчы абмяр-коўваліся праблемныя пытанні медабслугоўвання, якія выявіліся пад час маніторынгу, што праводзіўся сярод членаў пярвічнай арганізацыі. У іх ліку: безбар’ерны асяродак, запіс на прыём да ўрача па тэлефоне, арганізацыя стацыянарнага лячэння дыспансерных хворых, што знаходзяцца на ўліку ў акуліста Жабінкаўскай бальніцы.
Цёплыя словы ўдзячнасці людзям у белых халатах за медыцынскую дапамогу інваліду першай групы па зроку Станіславу Лойкуцу выказала яго маці Валянціна Рыгораўна.
У пасяджэнні “круглага стала” прынялі ўдзел таксама ўрач-афтальмолаг Алена Семянюк, начальнік аддзела быту ўпраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны Жабінкаўскага райвыканкама Святлана Трафімчук, загадчыкі аддзяленняў пярвічнага прыёму ДУ “Жабінкаўскі ТЦСАН” Наталля Літвінюк і сацыяльнай дапамогі на даму гэтай жа ўстановы Алена Бойка.
Раіса ЛІСКОВА, старшыня праўлення Жабінкаўскай РА ГА “БелТІЗ”.
На здымку: пад час “круглага стала”.
Фота Святланы БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top