Ініцыятыва – страхаваць на выпадак банкроцтва

Ініцыятыва – страхаваць на выпадак банкроцтва

1

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прапануе паскорыць рэалізацыю ўласнай ініцыятывы па ўкараненні страхавання на выпадак страты заробку ў выніку банкроцтва наймальніка. Пра гэта вялася размова на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
Ужо сёння створана і актыўна працуе міжведамасная рабочая група па распрацоўцы канкрэтных механізмаў і параметраў функцыянавання гарантыйнага фонду. Маецца на ўвазе, што сістэма страхавання рызык нявыплаты зарплаты пры банкроцтве прадпрыемства задаволіць патрабаванне работнікаў да прадпрыемстваў-банкротаў аб выплаце заробку за кошт спецыяльных мэтавых гарантыйных фондаў. Падобныя меры закліканы забяспечыць больш высокую сацыяльную абароненасць працоўных.
Ініцыятыва Федэрацыі прафсаюзаў па страхаванні на выпадак банкроцтва ўпершыню была агучана старшынёй Нацыянальнага прафцэнтра Міхаілам Ордам 22 снежня 2015 года пад час рабочай сустрэчы з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. Тады прэзідэнт даручыў усім бакам сацыяльнага партнёрства дэталёва разгледзець гэтае пытанне. На думку ФПБ для выплаты кампенсацый неабходна стварыць спецыяльны фонд, а сфарміраваны пры ім савет будзе разглядаць кожны выпадак, вызначаць памер выплат і г. д. У савет фонду павінны ўваходзіць тры бакі – урад, наймальнікі і прафсаюзы. Так лічаць у ФПБ.
Намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкроцтве Міністэрства эканомікі Станіслаў Садоўнікаў таксама падтрымаў ініцыятыву нацыянальнага прафцэнтра і адзначыў неабходнасць пераняць сусветны метад работы ў гэтым накірунку.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro