Іван Бурлуцкі ў ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка” ўладкаваўся чатыры гады таму. Малады чалавек працуе тут зваршчыкам, мае ўжо 5-ы разрад. Да даручанай справы Іван адносіцца з адказнасцю, стараецца як мага акуратней і дакладней рабіць зварачныя швы.
Маладому чалавеку давяраюць рамантаваць складаныя няспраўнасці. Нядаўна, напрыклад, на “10-ку” справіўся са стралой з “Амкадора”. Цяпер тэхніка зноў “у страі”. Гэта падстава парадавацца і… зноў прыступіць да чарговага аб’екта. На гэты раз маладога прафесіянала з электродам чакае раскідвальнік арганічных угнаенняў МТТ-9. Іван Бурлуцкі з усмешкай запэўнівае: дзе трэба – заварыць хутка, якасна і акуратна. Інакш працаваць проста не ўмее.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.