Лідзіруюць Вікторыі

Лідзіруюць Вікторыі

малыш

Як існуе мода на адзенне, так і на імёны. Летась, напрыклад, “пальму першынства” ў раёне трымала імя Ганна. У 2015 годзе ажно 12 нованароджаных дзяўчынак бацькі назвалі такім імем.
А вось сёлета яно саступіла лідзіруючыя пазіцыі Вікторыі. Так, з пачатку года на Жабінкаўшчыне нарадзілася 12 Вікторый, 7 Ганначак і 6 Ксеній.
Сярод хлопчыкаў-немаўлятак найбольш распаўсюджаны імёны Максім (8 дзяцей), Дзмітрый і Цімафей (па 7), Уладзіслаў, Ягорка, Мацвей, Павел і Сямён (па 6 дзяцей).
Цікава, якім імёнам аддадуць перавагу бацькі ў наступным годзе? У раддом – па трэцяга?

У нашым загсе ў кастрычніку было зарэгістравана нараджэнне 16 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. Гэта радасная і шчаслівая падзея ў жыцці бацькоў і родных.
Цікава, што з 29 немаўлят 9 – першынцы. 10 юных жабінкаўцаў сталі другімі ў сям’і, 9 – трэцімі і 1 – чацвёртым.
Гартаючы архіўныя метрыкі, заўважылі цікавую акалічнасць: раней трэцяе дзіця і наступныя ў сям’і былі рэдкасцю, так бы мовіць, раскошай. Напрыклад, у 2010 годзе ў тым жа кастрычніку з 26 немаўлят толькі двое былі трэцімі ў сям’і, а дваццаць гадоў таму з 35 дзетак, зарэгістраваных у раёне ў кастрычніку, толькі 5 мелі “статус” трэцяга і наступных у сям’і.
Няхай часцей звіняць дзіцячыя галасы!
Галіна АКСЮЦІК, начальнік аддзела загса.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro