Нашы баксёры ў ліку пераможцаў

Нашы баксёры ў ліку пераможцаў

boks_07
З 11 па 13 лістапада ў Кобрыне прайшоў адкрыты міжнародны турнір па боксе памяці А.В. Суворава, у якім прынялі ўдзел каманды з Брэсцкай, Мінскай, Гродзенскай абласцей, г. Мінска, Расійскай Федэрацыі, Украіны і Малдовы – усяго каля 120 спартсменаў. З Жабінкаўскай СДЮШАР для ўдзелу ў спаборніцтвах былі накіраваны 15 юнакоў. Па выніках турніру нашы баксёры заваявалі наступныя месцы. На прыступкі пераможцаў у розных вагавых катэгорыях узняліся Уладзіслаў Іваноў, Іван Янчук, Уладзіслаў Радчык і Уладзіслаў Макасюк.
Другія месцы заваявалі Уладзіслаў Алексяюк і Данііл Клюка. На трэціх апынуліся Канстанцін Кабаеў, Арцём Калодзіца, Максім Ткачук, Юрый Галаваты, Даніэль Крашэўскі, Віктар Андрасюк.
Рыхтавалі баксёраў да турніру трэнеры Юрый Аўчыннікаў, Яўген Градаўляк, Васіль Максіменка і Мікалай Грыгарук.
Вадзім КУРАЎ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці НСУ “СДЮШАР Жабінкаўскага раёна”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. Горжусь за одноклассников (Ка6аев, Колодица)

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top