“Як здорава, што ўсе мы тут сёння сабраліся…”

“Як здорава, што ўсе мы тут сёння сабраліся…”

урбан 2

Брэсцкая абласная арганізацыя прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі ў сваёй рабоце з ветэранамі педагагічнай працы выкарыстоўвае розныя формы і метады. Так, пачалі практыкаваць выязныя пасяджэнні па абмене вопытам работы паміж раённымі і гарадскімі саветамі ветэранаў.
10 лістапада на базе Маларыцкай сярэдняй школы № 2 адбылася сустрэча ветэранаў Маларыцкага, Драгічынскага і Жабінкаўскага раёнаў. Ад Жабінкаўшчыны ў рабоце выязнога пасяджэння прынялі ўдзел старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Тамара Барысюк і аўтарка гэтых радкоў.
Добразычліва расчыніла дзверы школы яе дырэктар Любоў Куц і правяла ўдзельнікаў сустрэчы ў “Горад майстроў”, дзе пазнаёміла з прадукцыяй, якую шые і рэалізуе насельніцтву ўстанова: а гэта і камплекты пасцельнай бялізны, кухонныя ручнікі, абрусы, сурвэткі, фартухі, прыхопкі, сувеніры і нават рабочыя рукавіцы, якія карыстаюцца вялікім попытам у прадпрыемстваў і арганізацый Маларыцкага раёна. Усю гэтую прадукцыю навучэнцам школы дапамагаюць выкраіць і пашыць ветэраны педагагічнай працы, якім гэты занятак прыносіць вялікае задавальненне і дае магчымасць зносінаў з вучнямі і калегамі. Затым было знаёмства з экспазіцыямі школьнага музея, дзе ўдзельнікі выязнога пасяджэння даведаліся пра гісторыю школы з дня яе адкрыцця і па сённяшні дзень.
Яшчэ больш добрых эмоцый дадала сустрэча ў актавай зале за круглым сталом са старшынямі прафкама школы Лідзіяй Татарыновіч, прафкама Маларыцкага ясляў-сада № 1 Ірынай Хатынюк, Маларыцкага раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Соф’яй Якубчык, якія расказалі пра свае традыцыі, дасягненні, праекты і планы па рабоце з ветэранамі педагагічнай працы Маларытчыны.
Для гасцей была арганізавана таксама экскурсія па гора-
дзе, знаёмства з іншымі ўстановамі адукацыі. У Цэнтры народнай творчасці ўбачылі вялікую калекцыю касцюмаў Маларыцкага строю, пазнаёміліся з народнымі традыцыямі Маларытчыны.
Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай абстаноўцы, удзельнікі выязнога пасяджэння змаглі абмяняцца меркаваннямі па рабоце з ветэранамі педагагічнай працы, расказаць пра самыя значныя мерапрыемствы, якія праводзяцца для іх у сваіх рэгіёнах. Цікава, што тут, у Маларыце, сустрэліся даўнія знаёмыя, калегі, якія даўно не бачыліся і некалі працавалі першымі сакратарамі райкама камсамола: Тамара Барысюк – Камянецкага, Любоў Куц – Маларыцкага. Тамара Дзмітрыеўна выказала падзяку маларыцкім калегам за насычаную, цікавую сустрэчу і гасціннасць, а Любоў Васільеўна, у сваю чаргу, падвяла вынік пасяджэння словамі з песні “Як здорава, што ўсе мы тут сёння сабраліся…”
Наталля УРБАН, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro