У Маларыце праходзіў турнір па боксе сярод дзяцей і моладзі “Здаровая моладзь – здаровая нацыя”, у якім прымалі ўдзел 85 спартсменаў. Жабінкаўскую СДЮШАР прадстаўлялі пяць баксёраў у пяці вагавых катэгорыях. Па выніках праведзеных паядынкаў пераможцам у вагавой катэгорыі 30 кг стаў Уладзіслаў Іваноў, другое месца ў вагавой катэгорыі 41,5 кг заваяваў Максім Ткачук, трэція месцы ў Даніэля Крашэўскага (вагавая катэгорыя 52 кг) і Уладзіслава Алексеюка (вагавая катэгорыя 42 кг), на чацвёртым месцы апынуўся Юрый Галаваты (вагавая катэгорыя 50 кг).
Вадзім КУРАЎ, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці НСУ “СДЮШАР Жабінкаўскага раёна”.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.