Запісацца ў секцыю? Калі ласка!

Запісацца ў секцыю? Калі ласка!

IMG_0122ф

З 1 кастрычніка на базе фізкультурна-аздараўленчай установы “Спартыўны комплекс “Бадзёрасць” пачалі працаваць секцыі для дзяцей па футболе, плаванні, таэквандо. Заняткі па футболе праводзіць трэнер Андрэй Аляксандравіч Салей. Ён трэніруе дзве групы. Першую наведваюць 16 дзетак ад 6 да 8 гадоў, другую – 13 ад 9 да 12. Два разы на тыдзень у спартыўную залу прыхо-дзяць хлопчыкі і дзяўчынкі на трэніроўкі, кожная доўжыцца гадзіну. Пачынаюць з размінкі, выконваюць розныя практыкаванні з мячом і без яго, накіраваныя на развіццё фізічных здольнасцяў, для малодшых выхаванцаў праводзяцца эстафеты. У комплексе трэніроўкі і IMG_0179фнаведванне басейна (два разы штомесяц). Да слова, трэнер Андрэй Салей уваходзіць у склад футбольнай каманды цукровага завода, якая сёлета стала пераможцай адкрытай жабінкаўскай лігі па футболе. А ў ёй прымалі ўдзел сур’ёзныя сапернікі: каманды з Брэста, Камянца, Астрамечава, дзве аматарскія з Жабінкі, СВК “Рагазнянскі”, СК “Бадзёрасць”, усяго 11 каманд.
Трэнеры Вячаслаў Уласюк і Алена Алексяюк – майстар спорту, рэкардсменка Гродзенскай вобласці, пераможца першых юнацкіх гульняў Рэспублікі Беларусь па плаванні – адказваюць за заняткі ў секцыях па плаванні.
У Вячаслава Аляксеевіча набраны тры групы дзяцей. У іх 35 выхаванцаў ад 6 да 13 гадоў, якія займаюцца аздараўленчым плаваннем.
У Алены Віктараўны ў дзвюх групах 31 чалавек. У яе ёсць і чатырохгадовыя выхаванцы. Яна навучае дзетак плаванню, правілам паводзінаў на вадзе.
Заняткі ў секцыях па плаванні ва ўсіх групах праходзяць два разы на тыдзень. Адны займаюцца ў малым басейне, другія – у вялікім. Варта нагадаць, што плаванне – гэта прафілактыка асанкі, сардэчна-сасудзістых захворванняў, астэахандрозу, яно карысна для людзей усіх узростаў. Таму запрашаем на заняткі і дарослых, магчыма стварэнне адной і больш груп пры наяўнасці жадаючых па навучанні тэхнікі плавання.
Два разы на тыдзень дзесяць дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў займаюцца таэквандо. Іх трэніруе Вячаслаў Мікалаевіч Каўганка.
Да слова, усе секцыі могуць папаўняцца на працягу года новымі выхаванцамі, так што ў любы час, паважаныя бацькі, прыходзьце і запісвайце сваіх дзетак, а таксама займайцеся самі.
Да ведама, у спартыўным комплексе “Бадзёрасць” з’явілася абсталяваная пляцоўка і для гульні ў бадмінтон. Прыходзьце з сям’ёй, са сваімі сябрамі і знаёмымі.
Сяргей КАЗІМІР, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці СК “Бадзёрасць”.
На здымках: заняткі ў дзіцячых секцыях па футболе і плаванні ў спартыўным комплексе “Бадзёрасць”.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro