Пад такой назвай на Жабінкаўшчыне з 15 па 30 лістапада праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх праз неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.
Прычыны пажараў амаль заўсёды звязаны з дзейнасцю чалавека і ў многім залежаць ад таго, наколькі дакладна і акуратна ён выконвае супрацьпажарныя правілы.
Аналіз паказвае, што каля 30 працэнтаў ад агульнай колькасці пажараў у жылых дамах адбываецца з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём. Часта пажары ўчыняюць малалетнія дзеці ва ўзросце да сямі гадоў. Аднак нярэдка і самі дарослыя не задумваюцца над тым, якія беды прыносіць неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Спараджаецца гэтая бестурботнасць часцей за ўсё злоўжываннем спіртнымі напоямі. Нярэдка чалавек, які падвыпіў, кідае дзе заўгодна непатушаныя акуркі, кладзецца ў ложак з запаленай цыгарэтай, зусім не думаючы пра наступствы. Гэта часцей за ўсё заканчваецца трагедыяй. Да таго ж людзі, якія злоўжываюць спіртным і кураць у ложку ў нецвярозым стане, ставяць пад пагрозу не толькі сваё жыццё, але і акружаючых.
Жабінкаўскі раённы аддзел надзвычайных сітуацый папярэджвае: “Будзьце асцярожнымі пры абыходжанні з агнём, не прапальвайце сваё жыццё, строга захоўвайце правілы пажарнай бяспекі. Пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумарах 101 або 112”.
Любоў ВАЙТОВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю
Жабінкаўскага РАНС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.