Падумайце пра будучае!

Падумайце пра будучае!

19474523
З 17 па 27 лістапада на тэрыторыі нашага раёна праходзіць рэспубліканская прафілактычная акцыя “Забяспеч бяспеку дзіцяці ў аўтамабілі на 100 %”. Яе мэта – своечасовае рэагаванне на існуючую дарожную абстаноўку ў сферы забеспячэння бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і зніжэння цяжкасці наступстваў ДТЗ з удзелам непаўнагадовых пасажыраў.
У Правілах дарожнага руху ўжо даўно існуе патрабаванне п. 181.5, у якім забараняецца перавозка дзяцей да 12 гадоў у аўтамабілі без спецыяльнага дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання.
Між тым практыка паказвае, што вадзіцелі ігнаруюць існуючыя патрабаванні да перавозкі дзяцей-пасажыраў і мала клапоцяцца аб якіх-небудзь дадатковых сродках іх абароны. Дзяцей перавозяць як прыйдзецца!
Памятайце, што ў час удару аўтамабіля пры хуткасці 50 км/г дзіця вагой 20 кг, не замацаванае ў спецыяльным прыстасаванні для перавозкі, пераўтвараецца ў снарад вагой 1,5 тоны. Вось і вырашайце, ці не надта танна цэніцца жыццё маленькага грамадзяніна? Падумайце пра будучае!
Раман КРУПКО, старшы дзяржаўтаінспектар
АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top