Хай ночы будуць спакойныя

Хай ночы будуць спакойныя

1356639225img1

Паважаныя бацькі! Ці ўдзяляеце вы ўвагу таму, як, дзе і з кім праводзяць вольны час вашы дзеці? Калі вы не будзеце кантраляваць паводзіны сваіх сыноў і дочак, асабліва ў вячэрні і начны час сутак, гэта можа прывесці да розных правапарушэнняў і злачынстваў. Большасць непаўнагадовых пераступаюць рысу закона якраз позна ўвечары.
На сённяшні дзень, паводле часткі першай арт. 17.13 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях “Невыкананне абавязкаў бацькамі або асобамі, якія іх замяняюць, па суправаджэнні ці забеспячэнні суправаджэння непаўналетняга ва ўзросце да шаснаццаці гадоў паўналетняй асобай у перыяд з 23 гадзін вечара да 6 гадзін раніцы па-за жыллём” караецца папярэджаннем ці накладаннем штрафу ў памеры да дзвюх базавых велічыняў. Тое ж дзеянне, ажыццёўленае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж правапарушэнне, прывядзе да выплаты штрафу ў памеры ад дзвюх да пяці базавых велічыняў.
На жаль, непаўнагадовыя, якія право-дзяць суткі напралёт у інтэрнэт-кафэ, залах гульнявых аўтаматаў, барах і кавярнях, на дыскатэках, самі таго не разумеючы, становяцца ахвярамі супрацьпраўных дзеянняў. Як правіла, ва ўказаных установах рэалізуюцца алкагольныя, слабаалкагольныя напоі і піва, якія могуць ужываць падлеткі.
Асаблівую ўвагу бацькоў хачу звярнуць на тое, у колькі і ў якім стане вашы дзеці вяртаюцца з вячэрніх і начных прагулак. Галоўным чынам гэта датычыцца 15-17-гадовых падлеткаў, некаторыя з якіх лічаць, што на дыскатэцы цвярозым рабіць няма чаго. А калі алкаголь трапляе ў кроў, ён згубна дзейнічае на падлетка, падштурхоўвае на розныя “подзвігі”.
Таксама хацелася б, каб бацькі звярнулі ўвагу, з кім маюць зносіны іх дзеці, бо ёсць добрая прыказка “З кім павядзешся, ад таго і набярэшся”. Таму бацькі павінны ведаць сяброў свайго дзіцяці і прагназаваць, чаго можна чакаць ад такога сяброўства.
Недагляд дарослымі за сваімі дзецьмі, імгненная эканамічная выгада ўладальнікаў забаўляльных устаноў могуць выліцца ў слёзы блізкіх людзей.
Аляксандр ЯКІМЧУК, начальнік ІСН Брэсцкага АУС на транспарце, маёр міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.