Заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу

Заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу

H

Наступілі па-зімоваму марозныя восеньскія дзянькі, ночы сталі даўжэйшыя. Найцяжэй у такую пару даводзіцца пажылым грамадзянам, якім ужо складана змагацца з цяжкасцямі восеньска-зімовага быту самастойна: ім трэба тапіць печ або кацёл, насіць дровы і брыкет, каб цяпло прыйшло ў хату. Дый дабрацца ў краму ці на пошту па снезе ды галалёдзе няпроста. А дапамагчы, дагледзець бабулю ці дзядулю, напрыклад, няма каму — часта праз тое, што сваякі жывуць далёка.
Заўсёды гатовыя прыйсці на дапамогу пажылым людзям сацыяльныя работнікі Жабінкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Хачу адзначыць, што на абслугоўванне ў аддзяленне сацыяльнай дапамогі на даму прымаюцца адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя людзі, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і маюць права на пенсію, а таксама інваліды I і II груп. Работнікі аддзялення акажуць вам наступныя віды паслуг: даставяць прадукты і прамысловыя тавары, прыгатуюць простыя стравы, аплацяць камунальныя паслугі і паслугі сувязі, прыбяруць жылое памяшканне, памыюць вокны, пагутараць, пачытаюць часопісы – і многія іншыя.
Калі вы апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, вам патрэбна дапамога, звяртайцеся ў цэнтр сацыяльнага абслугоўвання па тэлефоне 2-12-29.
Да 11 лістапада ў раёне праходзіла акцыя “За бяспеку разам”, супрацоўнікі цэнтра прымалі ў ёй актыўны ўдзел. У рамках акцыі абследаваны пажылыя людзі, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Сямёра з іх мелі патрэбу ў рамонце печаў. Дзякуючы старшыням Крыўлянскага і Сцяпанкаўскага сельскіх Саветаў Анатолю Марчуку і Мікалаю Ягорчанкаву печы былі своечасова і якасна пачышчаны і адрамантаваны. Хочацца выказаць ім падзяку за чуласць, разуменне і супрацоўніцтва.
Алена БОЙКА, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro