Новая ступень у развіцці адносін

Новая ступень у развіцці адносін

215052-02

Аляксандр Лукашэнка і Раджэп Таіп Эрдаган прынялі ўдзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме, праведзеным Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саветам па знешнеэканамічных сувязях Турцыі (DEIK).

Падняць планку тавараабароту
да $1 млрд

«Думаю, што за кароткі тэрмін мы зможам падняць тавараабарот да $1 млрд, і гэта не так складана», – лічыць турэцкі лідар. Пры гэтым ён звярнуў увагу на той факт, што цяпер турэцкія інвестыцыі ў Беларусь складаюць вельмі значную суму. А з улікам цяперашняга візіту турэцкай дэлегацыі на высокім узроўні гэтыя паказчыкі павінны істотна ўзрасці.
Раджэп Таіп Эрдаган падкрэсліў, што разам з ім у Мінск прыехалі каля 200 турэцкіх бізнесменаў, якія ў тым ліку прымуць удзел у беларуска-турэцкім бізнес-форуме. «Упэўнены, што наш з вамі ўдзел у гэтым мерапрыемстве надасць новы імпульс іх сумеснай рабоце», – сказаў Прэзідэнт Турцыі, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзідэнт Турцыі выказаў меркаванне, што тыя крокі, якія прымаюцца цяпер па нарошчванні двухбаковых кантактаў, павінны даць узаемны выйгрыш.

Турэцкі лідар таксама звярнуў увагу на той факт, што паміж Беларуссю і Турцыяй існуе разуменне па многіх пытаннях палітыкі і эканомікі, і гэты візіт стане добрай асновай для ўмацавання ўзаемадзеяння ў будучым.

Беларусі і Турцыі неабходна перабудоўвацца на кааперацыйную форму ўзаемадзеяння

Паводле слоў Прэзідэнта Беларусі, перспектыўным бачыцца супрацоўніцтва прамысловых прадпрыемстваў дзвюх краін у галіне аўтамабіле– і трактарабудавання, вытворчасці аўтакампанентаў. «Неабходна садзейнічаць стварэнню на тэрыторыі нашых дзяржаў сумесных вытворчасцей складанатэхнічнай прадукцыі, у тым ліку ў мэтах яе прасоўвання на рынкі трэціх краін», – лічыць беларускі лідар.
У горадзе Ізмір ужо сабраны першыя грузавікі Мінскага аўтамабільнага завода. Добрыя водгукі ў Турцыі атрымлівае беларуская кормаўборачная тэхніка ААТ «Гомсельмаш». У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы прапанаваў падумаць аб шляхах сумеснай вытворчасці гэтых машын на турэцкай тэрыторыі.
«Яшчэ адзін флагман беларускай індустрыі – трактар «Беларус» – вядомы фермерам па ўсім свеце, але пакуль у Турцыі ён сваю нішу не знайшоў. Мы актыўна шукаем стратэгічнага партнёра для стварэння адпаведнай вытворчасці і спадзяёмся на вашу асабістую падтрымку гэтых праектаў, а таксама на параду па выбары дастойных партнёраў для беларускіх вытворцаў», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт дадаў, што праводзімы ў Мінску беларуска-турэцкі бізнес-форум прызначаны садзейнічаць вывядзенню двухбаковага супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай сферы на новы ўзровень.
Важным, паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з’яўляецца развіццё супрацоўніцтва ў адукацыйнай і навуковай сферах. Ён запрасіў турэцкіх студэнтаў атрымліваць якасную адукацыю па самых высокіх еўрапейскіх стандартах у Беларусі.
Беларускі бок таксама бачыць патэнцыял для развіцця сувязей з турэцкімі тэхналагічнымі паркамі і цэнтрамі трансферу тэхналогій. «Хачу запэўніць, што ўдзел турэцкіх кампаній у рэалізацыі праектаў будзе падтрымлівацца ўладамі Беларусі», – рэзюмаваў Прэзідэнт.

Турцыя гатова павялічыць колькасць рэйсаў сваіх авіякампаній у Беларусь

Прэзідэнт Турцыі падкрэсліў, што ў час перагавораў у Мінску размова ішла аб актывізацыі супрацоўніцтва ў транспартнай сферы. У прыватнасці, турэцкі бок зацікаўлены нарасціць колькасць авіярэйсаў турэцкіх авіяліній, у тым ліку прыватных авіякампаній у Беларусь. На думку турэцкага лідара, гэта садзейнічала б нарошчванню і эканамічных кантактаў.

Пакет беларуска-турэцкіх дакументаў падпісаны па выніках перагавораў

Прэзідэнты Беларусі і Турцыі Аляксандр Лукашэнка і Раджэп Таіп Эрдаган прынялі сумеснае камюніке. У ім адзначаецца, што перагаворы прайшлі ў атмасферы дружбы і ўзаемаразумення. Кіраўнікі дзяржаў усебакова абмеркавалі стан і развіццё перспектыў беларуска-турэцкіх адносін, абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.
У прысутнасці лідараў дзвюх краін падпісаны план дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй на 2016-2017 гады.
Заключаны міжурадавыя пагадненні аб сістэме садзейнічання ўзаемнаму гандлю, аб супрацоўніцтве ў сферы выкарыстання атамнай энергіі ў мірных мэтах, супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.
Падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Саветам па вышэйшай адукацыі Турцыі, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадамі дзвюх краін па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі.
МНС Беларусі і Галоўнае ўпраўленне пры офісе прэм’ер-міністра Турцыі заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro