Чего стоят пять минут?

Чего стоят пять минут?

У сярэдзіне студзеня ў рэдакцыю “Сельскай праўды” прыйшоў ліст ад жыхароў вёскі Сцяброва Васіля і Людмілы Супрунюкоў, Сяргея і Ніны Андрасюкоў, Пятра і Марыі Іванюкоў, Ніны Лукашук. Напісаць яго вымусілі абставіны. У лісце гаварылася: “Аўтобусам “Жабінка — Старое Сяло” мы ездзім да бацькоў і родзічаў, што жывуць у Старым Сяле. Аднак увечары з Жабінкі на цукровы завод мы не можам нічым дабрацца, толькі пехатою. Справа ў тым, што аўтобус прыходзіць у Жабінку ў 19.00, а часам і на пачатку восьмай. Пры гэтым, электрычка на Брэст, якою можна было б даехаць да прыпынку “Цукровы завод”, адпраўляецца ў 18.55. Гэтыя пяць хвілін разыходжання ў графіку руху аўтобуса і цягніка выклікаюць у нас вялікія нязручнасці.
Адзначым, раней такой праблемы не існавала, а зараз у Федзькавічах транспарт спыняецца на 10-15 хвілін. Гэты змарнаваны час і не дазваляе паспяваць на электрычку. Разумееце, як цяжка сярод ночы дрэннае надвор’е ісці з Жабінкі да Сцяброва. Дапамажыце, калі гэта магчыма”.
Днямі на запыт, дасланы з газеты, адказалі з філіяла “Аўтобуснага парка №1 г.Брэста” ААТ “Брэстаблаўтатранс”, які абслугоўвае наш раён, забяспечваючы яго грамадскім транспартам.
Прыводзім цалкам лаканічны ліст, падпісаны дырэктарам прадпрыемства У.Кічкайлам: “Вадзіцелям, абслугоўваючым прыгарадны маршрут “Жабінка — Старое Сяло — Жабінка”, дадзена распараджэнне строга выконваць расклад руху аўтобуса. Гэта забяспечыць прыход яго на чыгуначны вакзал “Жабінка” ў 18 гадзін 50 хвілін, да адпраўлення электрычкі ў г.Брэст.”
А.РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top