Адзначылі прафесійнае свята

Адзначылі прафесійнае свята

IMG_7697IMG_7680

28 кастрычніка адміністрацыя, супрацоўнікі атэставанага саставу і ветэраны АУС Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел ва ўрачыстым сходзе, прысвечаным 64-ай гадавіне з дня ўтварэння службы аховы. Перад калектывам выступіў і павіншаваў калег з гэтай датай начальнік Жабінкаўскага аддзела аховы капітан міліцыі Сяргей Ханін. З нагоды прафесійнага свята ён уручыў грамату Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прапаршчыку міліцыі, старшаму інспектару групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартавой аховы Сяргею Якаўчуку і Пісьмо падзякі Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь кантралёру кантрольна-прапускнога пункта вартавой аховы Надзеі Сіманоўскай.
Юлія ВОЛК, спецыяліст па кадрах Жабінкаўскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro