Шэсць незабыўных дзён у “Вясёлцы”

Шэсць незабыўных дзён у “Вясёлцы”

лагерь Ст. село

З 31 кастрычніка па 5 лістапада на базе Старасельскай сярэдняй школы працаваў аздараўленчы лагер “Вясёлка” з дзённым знаходжаннем дзяцей, які наведвалі 26 вучняў ад 6 да 11 гадоў.
Для працы лагера былі абсталяваны два атрадныя пакоі. Мерапрыемствы таксама праходзілі ў фае і спартыўнай зале.
Штодня навучэнцы здзяйснялі “Зай-
мальнае падарожжа на астравы”, і кожны раз гэта быў новы востраў: Бяспекі, Казак, Берагошы, Здаровага ладу жыцця, Сяброў, іншыя, на якіх дзеці знаходзілі сабе заняткі па душы.
Кожны дзень у лагеры быў яркім і насычаным. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем прыходзілі сюды, даведваліся пра нешта новае, вучыліся сябраваць, паважаць старэйшых, весяліліся і набіраліся сіл на наступную вучэбную чвэрць.
У першай палове дня дзеці адпачывалі актыўна: ездзілі на экскурсіі, хадзілі ў паходы, удзельнічалі ў спаборніцтвах і конкурсах. У другой палове перавага аддавалася спакойным гульням, трэнінгам, гутаркам, прагляду кінафільмаў і мультфільмаў, наведванню гурткоў.
Дзень у лагеры пачынаўся з ранішняй зарадкі, за ёю – абавязкова лінейка, дзе падводзіліся вынікі папярэдняга дня, аб’яўляліся пераможцы лагерных мерапрыемстваў, уручаліся прызы.
Пад час лагернай змены хлопчыкам і дзяўчынкам яшчэ раз нагадалі правілы дарожнага руху, паводзінаў на вуліцы, у грамадскіх месцах. Свае веды ў гэтым яны змаглі прадэманстраваць у гульнёвай праграме “Вясёлае скрыжаванне”.
Вялікая ўвага ў лагеры надавалася фізічнаму развіццю дзяцей і здароваму ладу жыцця. Змена пачалася са спартыўнага свята “Вялікія магчымасці маленькіх колаў”. Кожны дзень у “Вясёлцы” праходзілі спартыўныя мерапрыемствы: гульні, віктарыны, спаборніцтвы. Так, дзеці прынялі ўдзел у турніры “Самы гнуткі”, спаборніцтвах “Прыгалки-скакалки”, спартландыі “Народныя ігрышчы”, спартыўным свяце “Мой таварыш – спорт”.
За змену было праведзена шмат мерапрыемстваў, у якіх хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праявіць сябе творча. Напрыклад, конкурсы малюнкаў “Чароўны свет казак” і “Здаровы лад жыцця”. Гульня “Давайце пазнаёмімся” і конкурс-віктарына “Сяброўства пачынаецца з усмешкі” былі накіраваны на развіццё ў дзяцей уменняў правільна будаваць адносіны са сваімі аднагодкамі, разумець іншых.
Пад час адпачынку ў “Вясёлцы” навучэнцы здзейснілі экскурсію ў ПМК-19, дзе наведалі музей меліярацыйнай тэхнікі (на здымку). У раённым аддзеле надзвычайных сітуацый пазнаёміліся з сучаснай выратавальнай тэхнікай, памералі касцюм пажарнага-выратавальніка, пацікавіліся пра асаблівасці гэтай прафесіі. Была арганізавана таксама экскурсія ў Ракітніцкі СДК, дзе навучэнцы наведалі “Пакой сялянскага побыту”.
Жыццё ў лагеры было насычаным, поўным падзей і сустрэч. Пра гэта паклапаціліся выхавальнікі “Вясёлкі”. Упэўнена, што восеньскія канікулы для наведвальнікаў лагера сталі яркімі, карыснымі і запамінальнымі.
Святлана ДАРАШУК, дырэктар лагера “Вясёлка” Старасельскай сярэдняй школы.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro