Побач з ёю цёпла і светла

Побач з ёю цёпла і светла

 

гуринаЗ першых хвілін з’яўлення на свет наша жыццё ахоўваюць пяшчотныя і клапатлівыя маміны рукі. Кожны крок, усе поспехі і няўдачы адгукаюцца радасцю ці болем у яе сэрцы. Дзе б мы ні былі, што б ні рабілі, мы ведаем – мама заўжды зразумее і даруе. Могуць адвярнуцца сябры, калегі, чалавек, якому раскрыў душу, толькі не мама.
Матулю завуць Таццяна Міхайлаўна Гурына. Больш як тры дзясяткі гадоў яна рупілася прадаўцом, а перад выхадам на пенсію працавала на буракапрыёмным пункце аператарам жомавай вагавой ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”.
Мама дала жыццё мне і брату Генадзю. Мы ўжо дарослыя, маем сваіх дзетак – у мяне падрастае сынок Міколка, а ў Генадзя – Сямён і Соф’я.
Малыя, як і мы ў дзяцінстве, з задавальненнем бягуць у цёплыя бабуліны абдымкі, цалуюць яе, гавораць ласкавыя словы. Вочы нашай мамачкі свецяцца радасцю і гонарам за дзяцей і ўнукаў. Яна заўсёды знойдзе чым пачаставаць гарэз, зробіць падарункі, запячэ ў духоўцы нашу любімую курачку з бульбачкай.
Побач з мамай цёпла, хораша, утульна. Хочам сказаць табе, любімая, як шчыра мы цябе любім! Дзякуй за дабрыню, клопат і пяшчоту, за парады, словы любові і спагады. Цяпер мы таксама ведаем, як гэта нялёгка быць бацькамі. Дзякуй, мама, што заўсёды можаш знайсці патрэбныя словы, каб падтрымаць нас у цяжкую хвіліну. Вельмі важна гаварыць нашым блізкім людзям, як мы іх любім.
Усміхайся, любімая матуля і бабуля! Дзякуй Богу, што ты ў нас ёсць! Шануйце сваіх матуль!
Алена КУНАШКА.
На здымку: Мікалай і Сямён
з бабуляй Таццянай Міхайлаўнай Гурынай.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro