Зіма не за гарамі

Зіма не за гарамі

котяПачаў свой адлік асенне-зімовы перыяд 2016/2017 года. Праведзена ўключэнне сістэм ацяплення ў жылых дамах, ва ўстановах і арганізацыях горада і раёна.
У цэлым, усе прадпрыемствы і арганізацыі Жабінкаўшчыны гатовыя да сустрэчы халадоў. Безумоўна, дбайная і грунтоўная падрыхтоўка цеплаўстановак да асенне-зімовага перыяду гарантуе іх бесперапынную працу ў ацяпляльны перыяд. У нашым раёне налічваецца 119 спажыўцоў цеплавой энергіі і 56 цеплакрыніц. Усе яны своечасова зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы сезон 2016/2017 года ў раённай энергаінспекцыі энерганагляду.
Найбольшую актыўнасць праявілі пры падрыхтоўцы да зімы, аднымі з першых зарэгістравалі пашпарты гатоўнасці ЦБП № 109 ААТ “ААБ Беларусбанк”, ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод”, Жабінкаўскі аддзел Дэпартамента аховы, ДУП “Санаторый “Буг”. Вялікі аб’ём работ па падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду выканалі КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”, ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”. Разам з тым нельга не адзначыць упушчэнні кіраўнікоў некаторых прадпрыемстваў, якія не пракантралявалі летам ход падрыхтоўкі сваіх прадпрыемстваў і цеплакрыніц да работы ў асенне-зімовы перыяд, а ўспомнілі аб гэтым у канцы верасня, за некалькі дзён да пачатку ацяпляльнага сезона. Гэта ПУАП “Азяты”, ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”, філіял “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”.
Не забывайце, як мы падрыхтуемся да зімы, так і перазімуем.
Уладзімір ДАНІЛЮК, дзяржаўны інспектар па энергетычным наглядзе Жабінкаўскай раённай энергаінспекцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro