Не прыносіць лёсы людзей у ахвяру

Не прыносіць лёсы людзей у ахвяру

1

Вынікі маніторынгу ФПБ на прадпрыемствах краіны пацвярджаюць наяўнасць праблемы “закрытага скарачэння” работнікаў. Аб гэтым ішла размова на пасяджэнні Прэзідыума Савета ФПБ, якое адбылося 27 кастрычніка ў штаб-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў у Мінску.
Паводле дадзеных за студзень-жнівень 2016 года ўдзельная вага звальненняў па скарачэнні колькасці штатаў склала толькі 1,6 працэнта ад агульнай колькасці іх. (У Брэсцкай вобласці за студзень-верасень 2016 года ўдзельная вага страціўшых працу ў сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, скарачэннем колькасці штату работнікаў склала 1,2 працэнта ад агульнай колькасці звольненых (статыстыка не ўлічвае мікраарганізацыі і малыя арганізацыі безведамаснай падпарадкаванасці). Таксама бачна імкненне кіраўнікоў прадпрыемстваў да змяншэння тэрмінаў, на якія кантракт заключаецца з работнікам. Акрамя таго, наймальнікі нярэдка выкарыстоўваюць змяненне наяўных умоў як яшчэ адну форму закрытага скарачэння. Працаўніка вымушаюць да звальнення, прапануючы непрымальныя ўмовы працы.
Дадзеная практыка ідзе ў разрэз з замацаванымі ў Генеральным пагадненні паміж Урадам Беларусі, рэспубліканскімі аб’яднаннямі наймальнікаў і прафсаюзаў на 2016-2018 гады. Рэкамендацыямі па ўключэнні ў калектыўныя дагаворы палажэнняў, якія гарантуюць працаўнікам, што не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, працяг кантрактаў з іх згоды на максімальны тэрмін.
“Лёсы людзей часта прыносяць у ахвяру інтарэсам прыбытку і эфектыўнасці. Але для гэтага і ёсць сістэма стрымання і процівагі ў асобе прафсаюзных арганізацый. Менавіта яны дзейнічаючы строга ў рамках закона, павінны не дапускаць неабгрунтаванага скарачэння людзей”, – аб гэтым гаварыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сёмым з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў. Пытанне дадатковых мер абароны працоўных пры кантрактнай форме найму абмяркоўвалася на рабочай сустрэчы Кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі са старшынёй ФПБ М. Ордам 24 кастрычніка 2016 года.
На пасяджэнні прэзідыума старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда падкрэсліў: “Рашэнне важнейшых сацыяльна-эканамічных пытанняў магчыма толькі пры актыўным удзеле кожнага працоўнага калектыву”. Цяпер пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі па ўсёй краіне завяршаюць распрацоўваць планы па рэалізацыі ў сістэме ФПБ Асноўных палажэнняў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.
Прафсаюзным камітэтам сумесна з адміністрацыямі прадпрыемстваў неабходна актыўна працаваць над павышэннем якасці выпускаемай прадукцыі, стварэннем належных умоў працы, праводзіць сацыяльна-адказную рэструктурызацыю.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro