Фінал “Вертыкалі”

вертикаль Жабинка3

У мінулую суботу адбыўся фінал абласной спартакіяды “Вертыкаль”, у якім прынялі ўдзел 35 каманд Брэстчыны. Праводзіўся ён на базе Брэсцкай абласной спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

Удзельнікі спаборніцтваў вызначалі лепшых з лепшых у плаванні, настольным тэнісе, шашках, шахматах, дартсе, більярдзе, кулявой стральбе і міні-футболе.
Прыемна адзначыць, што жабінкаўцы таксама трапілі ў лік лепшых. Так, прынамсі, старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі заняў другое месца ў більярдзе, зусім мала саступіў намесніку старшыні аблвыканкама Анатолю Клецу.
Фота Аляксея ГАНЧУКА.

Шчодры сезон

З 1 лістапада “Белаграпрамбанк” пачаў “Шчодры сезон” для кліентаў малога бізнесу. У рамках развіцця партнёрскіх адносін банк аб’явіў акцыю па крэдытаванні фінансавання бягучай дзейнасці на ўмовах: 19 працэнтаў гадавых у беларускіх рублях, 9 працэнтаў у доларах і еўра. Удзельнікамі акцыі могуць стаць індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы прыватнай формы ўласнасці, якія маюць аб’ём гадавой выручкі да 5 мільёнаў долараў ЗША ў эквіваленце; стабільны фінансавы стан і станоўчую крэдытную гісторыю. Акрамя таго, “Белаграпрамбанк” прапануе спецыяльныя ўмовы для кліентаў, якія не маюць у банку бягучага (разліковага) рахунку ў беларускіх рублях. З улікам таго, што акцыя прадоўжыцца па 28 лютага 2017 года, ёсць сэнс паспяшацца падаць заяўку на афармленне яго ўжо сёння.
Заяўку на атрыманне крэдыту можна накіраваць у зручны час, не выходзячы з дому ці офіса па электроннай пошце info@belapb.by. Падрабязную інфармацыю аб акцыі можна даведацца ў офісах прадаж банка, на сайце ці па тэлефоне 136.

Названы пераможцы
першага этапу алімпіяды

Ва ўстановах адукацыі Жабінкаўшчыны прайшоў першы этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. У ім удзельнічалі 3153 навучэнцы 5-11 класаў, пераможцамі прызнаны 1303.
Рыхтуюць вучняў да алімпіяд не толькі настаўнікі-прадметнікі, але і рэсурсныя цэнтры, што створаны на базе першай і трэцяй гарадскіх адзінаццацігодак, а таксама міжшкольныя факультатывы, якія працуюць у гарадскім ліцэі. У першай школе падрыхтоўка ідзе па такіх вучэбных прадметах, як фізіка, інфарматыка, беларуская і англійская мовы, гісторыя, працоўнае навучанне (абслуговая праца), у трэцяй школе – па матэматыцы, грамадазнаўстве, геаграфіі, хіміі, працоўным навучанні (тэхнічнай працы). У гарадскім ліцэі адкрыты наступныя міжшкольныя факультатывы: па рускай і нямецкай мовах, біялогіі. Заняткі праводзяцца кожную суботу, у канікулярны час – тры разы на тыдзень. Не за гарамі другі этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Ён пройдзе з 11 па 26 лістапада на базе гарадскіх школ раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro