Правільна рэагуйце на жыццёвыя выпрабаванні

Правільна рэагуйце на жыццёвыя выпрабаванні

e6d9036s-480
Ахова псіхічнага здароўя людзей заўсёды была і застаецца адной з самых актуальных задач, якія стаяць перад чалавецтвам. Псіхічныя захворванні і расстройствы закранаюць інтарэсы як саміх пацыентаў і іх сем’і, так і дзяржавы. Яны наносяць вялікі эканамічны і маральны ўрон, нярэдка прыво-дзяць пацыентаў да пакутаў і лішэнняў, а часам і да смерці.

У апошнія гады ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, назіраецца рост дэпрэсіўных і функцыянальных нервовых расстройстваў. Прадаўжаецца павелічэнне колькасці асобаў, якія пакутуюць на сіндром залежнасці ад алкаголю. Асноўнае значэнне ў прафілактыцы псіхічных захворванняў займае пярвічная прафілактыка, гэта значыць, меры, накіраваныя на іх папярэджанне. Сярод нервова-псіхічных захворванняў ёсць група расстройстваў, узнікненне якіх звязана з дзеяннем фактару навакольнага асяроддзя, гэта значыць з умовамі жыцця грамадства і асобных яго людзей, са стрэсавымі ўздзеяннямі, – гэта неўрозы. Яны з’яўляюцца вынікам парушэння адаптацыі чалавека да знешніх умоў.
Псіхічнае здароўе – гэта капітал, які пастаянна траціцца на ўсялякія хваляванні, непрыемнасці, адмоўныя эмоцыі. Вельмі важна не прапусціць момант, калі з’явіліся першыя адчуванні душэўнага дыскамфорту, трывогі, хвалявання, страху, парушэння сну, непрыемных адчуванняў у вобласці сэрца, сэрцабіцця, і своечасова звярнуцца да ўрача. У справе зберажэння псіхічнага здароўя кожны чалавек можа многага дасягнуць і самастойна. Ён павінен сам кантраляваць свой стан, імкнуцца да душэўнай раўнавагі, вучыцца майстэрству валодаць сабой у любой сітуацыі.
Патрэбна радавацца ўсяму навокал: сонцу, яснаму надвор’ю, сустрэчы са знаёмымі і блізкімі людзьмі, хуткаму адпачынку, святу і проста сённяшняму дню. Вельмі важна ўмець пераключыць сваю ўвагу з непрыемнага моманту жыцця на якую-небудзь дзейнасць, якая патрабуе фізічнай актыўнасці.
Такія якасці, як вытрымка, уменне змаўчаць у канфліктнай сітуацыі, набываюцца не толькі з дапамогай фізічных разрадак, але і ў працэсе работы над сабой. Кожны чалавек павінен сам пастарацца зрабіць усё магчымае, каб выключыць перагрузкі на сваю нервова-псіхічную сферу, а таксама выхаваць у сабе ўменне правільна рэагаваць на жыццёвыя цяжкасці, нягоды, розныя псіхатраўміруючыя сітуацыі і ўздзеянні.
Калі вы, вашы родныя і блізкія апынуліся ў цяжкай стрэсавай сітуацыі, сутыкнуліся з праблемамі ў сям’і ці на рабоце, сталі ахвярай бытавога крымінальнага насілля, перажываеце дэпрэсію з-за страты блізкага чалавека, працы, пастаянна адчуваеце трывогу, страх, можна звярнуцца па дапамогу ў паліклінку Жабінкаўскай ЦРБ да ўрача-псіхіятра ў кабінет № 35 або патэлефанаваць на нумар 2-29-29; у цэнтр пагранічных станаў, які знаходзіцца па адрасе: г. Брэст, Партызанскі праспект, 14, тэл. (80162)41-79-14. Акрамя таго, існуе служба экстранай псіхалагічнай дапамогі “Тэлефон даверу”, якая працуе кругласутачна і ананімна. Яе нумар (80162)40-62-26.
Марыя ВАЙЦЮК, урач-псіхіятр УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro