“Цвярозасць – норма на дарогах!”

“Цвярозасць – норма на дарогах!”

1(102)

УЛІЧВАЮЧЫ, што па віне нецвярозых вадзіцеляў адбываюцца дарожныя здарэнні з асабліва цяжкімі вынікамі, Правіламі дарожнага руху забаронена кіраваць транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення і за дадзенае парушэнне прадугле-джана павышаная адказнасць.
Сёлета на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 342 ДТЗ, у выніку якіх 43 чалавекі загінулі, 368 атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. 45 здарэнняў здзейснена кіроўцамі ў стане алкагольнага ап’янення, у нашым раёне – адно ДТЗ, у выніку якога вадзіцель атрымаў цялесныя пашкоджанні.
У адпаведнасці з артыкулам 18.16 КоАП Рэспублікі Беларусь за кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане ап’янення, або за перадачу кіравання такой асобе, ці адмову ад праходжання ва ўстаноўленым парадку праверкі (агляду) на вызначэнне такога стану, прадугледжаны штраф ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам на 3 гады.
Асобы, якія не атрымлівалі вадзіцельскае пасведчанне і затрыманы п’янымі за рулём, ужо не змогуць атрымаць яго ў бліжэйшыя тры гады.
Здзяйсненне асобай парушэння па вышэй названым артыкуле паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, прыводзіць да канфіскацыі транспартнага сродка.
З мэтай прафілактыкі і спынення фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап’янення, папярэджання ДТЗ з удзелам праз нецвярозых кіроўцаў, максімальнага прыцягнення грамадскасці да праблемы ўдзелу ў дарожным руху вадзіцеляў, пешаходаў і веласіпедыстаў нападпітку, на тэрыторыі нашага раёна з 4 па 13 лістапада бягучага года праводзіцца дэкада прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з удзелам нецвярозых кіроўцаў “Цвярозасць – норма на дарогах!”.
Раман КРУПКО,
старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Жабінкаўскага РАУС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro