Прафесія — бацькоўства

Прафесія — бацькоўства

Прафесія – бацькоўства

cnoxnerТолькі ў сям’і, у атмасферы любові і зычлівасці дзіця можа быць па-сапраўднаму шчаслівым. На жаль, не ўсе хлопчыкі і дзяўчынкі ў нашай краіне маюць магчымасць расці і выхоўвацца ў сваёй сям’і.
Прыёмная сям’я – часовая форма сямейнага выхавання дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Тут малое жыве паводле працоўнага дагавору паміж аддзелам адукацыі мясцовага выканкама і прыёмнай сям’ёй.
Цудоўна, што ў нашым раёне знайшліся людзі, якія жадаюць на прафесійнай аснове дапамагчы сіраце, прыняць яе на выхаванне ў сваю сям’ю, і падарыць ёй сваю пяшчоту і любоў. На Жабінкаўшчыне існуе 6 прыёмных сем’яў, у якіх выхоўваецца 14 дзяцей-сірот і тых, што засталіся без апекі бацькоў. Выхаванне ў сям’і дазваляе дзіцяці зразумець, што неабходна працаваць, каб зарабляць грошы, а не выкленчваць, булкі не растуць на хлебным дрэве, а вада ў чайніку ў салодкі чай не ператворыцца без працы. Як глядзець за сабою, быць уважлівым да суседзяў, знаёмых, жыць у гармоніі са светам – усёй гэтай навукай дзеліцца прыёмная сям’я з дзіцём, у якога няма біялагічных бацькоў. Дзіця-сірата, якое вырасла ў прыёмнай сям’і, будзе намагацца да сямейнага ладу жыцця.
Вы таксама можаце прыняць у сваю сям’ю дзіця, якому не стае бацькоўскага цяпла і ўважлівасці. Кандыдатам у прыёмныя бацькі і ўсынаўляльнікі, неабходна прайсці падрыхтоўчы курс (30 гадзін). Спецыяльная навучальная праграма дапаможа лепей зразумець асаблівасці паводзін дзіцяці, навучыць правільна задавальняць патрэбы яго і падтрымліваць дысцыпліну, а спецыялісты аховы дзяцінства будуць гатовы аказаць вам неабходную кансультатыўную дапамогу і падтрымку.
На базе ДУА “Жабінкаўскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр” працуе клуб прыёмных бацькоў “Выхоўваем разам”, у якім прыёмныя бацькі рэгулярна сустракаюцца, каб падзяліцца сваімі поспехамі і цяжкасцямі, вопытам і проста пагутарыць за кубкам чаю.
Па дадатковую інфармацыю вы можаце звярнуцца ў РСПЦ па вул. Шашэйная, д. 1, тэл. 2-12-94, або ў райаддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, вул. Чырвонаармейская, 3, тэл. 2-16-09.
Дар’я БЫЧАК, педагог-псіхолаг
Жабінкаўскага РСПЦ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro