Состоялось очередное заседание райисполкома

Состоялось очередное заседание райисполкома

Чарговае пасяджэнне выканкама, якое вёў М.В.Токар, пачалося з абмеркавання пытання аб ходзе выканання раённых мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы аб безбар’ерным асяродку жыццядзейнасці фізічна аслабленых асобаў на 2007-2010 гады. Адзначалася, што праведзены комплекс мерапрыемстваў у гэтым напрамку. Пры рэканструкцыі многіх адміністрацыйных будынкаў, аб’ектаў сацыяльнай сферы, у жылых дамах усталёўваюцца пандусы і парэнчы на галоўных уваходах. Праведзена комплекснае добраўпарадкаванне плошчы і сямі вуліц у Жабінцы, на дваровых тэрыторыях некаторых жылых дамоў зроблена паніжэнне бардзюрнага і тратуарнага каменя. Словам, забяспечваецца свабодны доступ інвалідаў да грамадскіх месцаў. Аднак ёсць яшчэ будынкі, увайсці ў якія людзям з абмежаванымі магчымасцямі праблематычна (сярод іх спарткомплекс “Бадзёрасць”, Дом культуры ў аграгарадку “Ленінскі”). Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, не павінна быць такіх недаступных для інвалідаў аб’ектаў, патрэбна і надалей імкнуцца паляпшаць якасць жыцця фізічна аслабленых людзей.
Кіраўнік спраў райвыканкама Г.І.Сцепанчук далажыла аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў, здзяйсненні адміністрацыйных працэдур, заўважыла, што праводзілася яна ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства. Многія звароты разглядаліся з выездам на месца знаходжання аб’екта, які стаў прадметам заявы, праводзіліся сустрэчы з грамадзянамі, ад якіх паступаў той ці іншы сігнал. Як і раней, большасць зваротаў датычацца пытанняў камунальнай і жыллёвай гаспадаркі. Згодна з рашэннем райвыканкама аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў прынята шэраг захадаў, накіраваных на ўхіленне прычын, якія выклікалі абгрунтаваныя прапановы, заявы і скаргі. Створана камісія і абследаваны жылыя дамы, дзе патрабаваўся рамонт.
Выканкам зацвердзіў план мерапрыемстваў развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2011-2015 гады; ліміты водакарыстання і захавання адходаў; вынікі праверак работы сельскіх Саветаў у складанні і выкананні бюджэту; разгледзеў, як ішло сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і выконваўся бюджэт у 2010 годзе; прагноз і задачы на сёлетні.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top