Праявілі творчыя здольнасці

Праявілі творчыя здольнасці

IMG_0265 IMG_0272 IMG_0342 IMG_0363 IMG_0370 IMG_0437 IMG_0504

У Брэсце ў рамках Года культуры праведзены адборачны этап агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасці сярод супрацоўнікаў, работнікаў органаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз вобласці.
У творчым конкурсе ўдзельнічалі эксперты, работнікі, а таксама члены іх сем’яў з Жабінкаўскага, Кобрынскага, Маларыцкага раёнаў. Начальнік Кобрынскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Дзяніс Сакадын пад час гутаркі заўважыў: “Калі было аб’яўлена аб правядзенні конкурсу, мы не на жарт усхваляваліся. Праца ж наша адказная і сур’ёзная. Мы прывыклі бачыць побач заўсёды сабраных, сур’ёзных калег, якія на першы погляд мала ўпісваюцца ва ўмовы конкурснай праграмы. Але сёння з упэўненасцю гавару, што конкурс атрымаўся”.
Выкарыстоўваючы нацыянальны каларыт, ярка і заліхвацкі праспявала санітарка з Маларыты Святлана Дворак, разам са сваімі дзеткамі пры святле запаленых свечак дань павагі бацькам выказалі вакалісты з Кобрына. Звонкія дзявочыя галасы Марыі і Кацярыны Саўчук з Жабінкі выканалі песню, прысвечаную настаўнікам, якая зачаравала ўсю залу. У вершаванай форме аб рабоце свайго таты эксперта-крыміналіста з Маларыты расказала Ульяна Смаль.
Самымі кранаючымі былі нумары, прысвечаныя тэме чалавека, які зведаў жахі вайны. Такіх было шмат. Удзельнікі конкурсу чыталі ўласныя вершы на роднай мове, узнёсла танцавалі ў нацыянальных касцюмах, спрабавалі сябе ў модным сёння жанры “stand up”, правялі іправізаваны модны паказ і нават знялі ўласны відэакліп.
Конкурсная праграма атрымалася разнастайнай і насычанай, кожны ўдзельнік праявіў свае творчыя здольнасці, што дазволіла яшчэ больш пазнаёміцца.
Дзяніс ВАСІЛЬЧЫК.

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Ваш электронный адрес не будет опубликован.


*