Нават узбуджана крымінальная справа

Нават узбуджана крымінальная справа

КГК

За дзевяць месяцаў сёлета ў Камітэт дзяржкантролю вобласці паступіла 1158 зваротаў, што на 35,1 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года. На 36,2 % павялічылася ў параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам колькасць вусных зваротаў грамадзян да кіраўніцтва і службовых асобаў Камітэта, якія паступілі пад час асабістых выяздных прыёмаў, а таксама пры правядзенні “прамых тэлефонных ліній”, і склалі 557. Пры іх правядзенні мелі зносіны 126 чалавек. Звароты знаходзяцца на кантролі да канчатковага разгляду пытання ці прыняцця адпаведных мер. Пэўная частка іх вырашылася пад час прыёмаў.
З мэтай павышэння эфектыўнасці павышэння работы з насельніцтвам спецыялісты дзяржкантролю прынялі ўдзел у 20-ці пася-джэннях гаррайвыканкамаў, дзе абмяркоўваліся праблемныя пытанні рэгіёна з правядзеннем асабістых прыёмаў грамадзян і “прамых тэлефонных ліній”.
Найбольш зваротаў было ад жыхароў Брэста, Пінска, Баранавічаў, з Івацэвіцкага, Брэсцкага, Кобрынскага і Лунінецкага раёнаў. Людзі скардзіліся на дзейнасць прадпрыемстваў і арганізацый, камунальна-бытавой галіны, органаў выканаўчай улады, на праблемы ў грамадзянска-прававых адносінах, у жыллёва-будаўнічай справе.
Больш як у два разы сёлета ў параўнанні з аналагічным перыядам 2015 года павялічыліся звароты, што датычыліся камунальна-бытавых пытанняў і добраўпарадкавання тэрыторый. Так, калі летась за 9 месяцаў па згаданай тэматыцы ў Камітэт паступіла 95 зваротаў, то сёлета – 207. Пры гэтым у 30-ці з іх выказвалася незадаволенасць работай камунальнай службы.
Не страцілі актуальнасці сёлета і звароты, што датычацца дзейнасці органаў выканаўчай улады. Пры гэтым вынікі кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзіліся Камітэтам, сапраўды, у шэрагу выпадкаў сведчаць пра парушэнні патрабаванняў заканадаўства кіраўнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.
Пад час разгляду звестак, выкладзеных у зваротах, што паступілі і знаходзяцца на кантролі ў Камітэце, сёлета праведзена 21 праверка. Паводле вынікаў разгляду зваротаў 26 кіруючых і 3 юрыдычныя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці – штрафу на агульную суму 2844 рублі (дэнамінаваных), 51 чалавек – да дысцыплінарнай адказнасці, з якіх 4 вызвалены ад займаемых пасад. Узбуджана адна крымінальная справа.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro