Заробак трэба выплачваць законна і своечасова

Заробак трэба выплачваць законна і своечасова

get_imgЗа студзень-ліпень сёлета намінальная налічаная сярэднемесячная заработная плата ў Брэсцкай вобласці склала 603 рублі (па рэспубліцы – 706). Пры гэтым узровень заработнай платы за 7 месяцаў склаў 107,5 % да адпаведнага перыяду 2015 года.
Пры правядзенні Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў за 7 месяцаў бягучага года выяўлены факты парушэння тэрмінаў выплаты заработнай платы (у тым ліку сярэдняга заробку за час працоўнага водпуску і канчатковага разліку пры звальненні работнікаў) 1972 работнікам на агульную суму 1123670 дэнамінаваных рублёў (14 суб’ектамі гаспадарання).
За здзяйсненне згаданых адміністрацыйных правапарушэнняў Камітэтам прыцягнуты да адказнасці, штрафу, 15 кіруючых асоб прадпрыемстваў і столькі ж юрыдычных на агульную суму 3948 рублёў (дэнамінаваных).
Камітэтам выяўлены не адзінкавыя выпадкі неабаснаванага налічэння і выплаты заробку. Напрыклад, Камітэтам сумесна з упраўленнем Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Беларусі ў Брэсцкай вобласці пад час правядзення праверкі аднаго з прамысловых прадпрыемстваў рэгіёна ўстаноўлены парушэнні працоўнага заканадаўства менавіта ў частцы неабгрунтаванага налічэння і выплаты заработнай платы.
На працягу трох гадоў кіруючая асоба прадпрыемства ў дакументы, якія з’яўляюцца асновай для налічэння і выплаты заработнай платы (табель уліку рабочага часу), уносіла непраўдзівыя звесткі аб знаходжанні грузчыка на рабочым месцы. Праўда, яго там не было, а паводле табеля ўліку рабочага часу быццам бы быў (ставілася адзнака аб знаходжанні на працы). Гэты дакумент падпісваўся вышэй пазначанай кіруючай асобай і яшчэ чатырма кіраўнікамі падраздзялення прадпрыемства. Паводле табеля ўліку рабочага часу прадпрыемства неабгрунтавана налічвала і плаціла грузчыку заработную плату. У выніку такіх дзеянняў прадпрыемству нанесены ўрон у памеры 46,9 мільёна рублёў (да дэнамінацыі).
З улікам стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Беларусі ўрон склаў 58,8 мільёна рублёў. Шкода, нанесеная прадпрыемству, кампенсавана, узбуджана крымінальная справа, ідзе следства. Акрамя гэтага, яшчэ 4 кіруючыя асобы, што замешаны ў гэтай “цёмнай справе”, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Яшчэ адзін прыклад чалавечай сквапнасці выяўлены Камітэтам з АУС УБЭП Упраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Пад час праверкі адной з камерцыйных арганізацый у захаванні заканадаўства аб працы адзначаны парушэнні працоўнага заканадаўства пры выплаце грашовых сродкаў у якасці заробку намеснікам галоўнага бухгалтара, які мае доступ да электроннага подпісу. Неабгрунтаваныя выплаты грошай адбыліся ў выніку яго дзеянняў шляхам унясення непраўдзівых звестак у спісы (дадаткі да плацежных даручэнняў), што накіроўваліся ў электронным выглядзе ў абслугоўваючы банк для пераліку грашовых сродкаў (залічэнні на карт-рахункі). Фактычна кіруючая асоба выпраўляла (павялічвала) суму, якая падлягае выплаце ёй у якасці заробку.
У выніку незаконных дзеянняў намеснік галоўнага бухгалтара нанёс прадпрыемству ўрон 62,6 мільёна рублёў (да дэнамінацыі). Нанесеная шкода кампенсавана пад час праверкі, па гэтым факце ўзбуджана 6 крымінальных спраў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro