Антысанітарыя пакуль сяброўка

Антысанітарыя пакуль сяброўка

контейнерная площадка для раздельного вторсырья ( ул. Советская и Коммунистическая) территория бывшей котельной (ул. К. Маркса)

Як паведамляла “Сельская праўда”, з 15 кастрычніка па 15 лістапада ў раёне праводзіцца месячнік добраўпарадкавання, азелянення і навядзення парадку на тэрыторыях населеных пунктаў. Жабінкаўскім райвыканкамам зацверджаны план мерапрыестваў па навядзенні пад час месячніка на адміністрацыйных тэрыторыях належнага санітарнага стану.
Спецыялістамі ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” сумесна з зацікаўленымі асобамі ў навядзенні парадку праведзены маніторынг выканання патрабаванняў санітарнага заканадаўства. Пад час яго выяўлены шэраг парушэнняў. Напрыклад, засмечаны і зараслі расліннасцю тэрыторыі, якія прылягаюць да чыгуначнага моста, карэкцыйна-развіццёвага цэнтра, да гаражоў і прыватных домаўладанняў па вуліцы Піянерская, былога калгаснага рынку, не прыбраны кусты і пустазелле ля плота на вуліцы Наганава, ля вытворчай базы ААТ “Жабінкаўскі” і прыватных гаспадарчых пабудоў на вуліцах Калгасная і Чыгуначная на месцы знесенага барака і ў канцы яе (на перакрыжаванні з Базанавай), канал насупраць храма па вуліцы Пушкіна. Не прыбіраецца і не ачышчаецца ад смецця тэрыторыя ля павільёна “Сустрэча” і прылеглая да яго, а таксама да гарадскога рынку.
І яшчэ некалькі заўваг. Тэрыторыя ля магазіна ў Федзькавічах знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным стане (засмечана ПЭТ-бутэлькамі, паперай, акуркамі), а ля гандлёвага цэнтра аг. Ленінскі (каля крамы № 10) наогул знаходзіцца ў нездавальняючым санітарным стане, не прыбрана апалая лістота ля магазіна ў Старым Сяле. Не добраўпарадкаваны, месцамі зараслі пустазеллем прылеглыя тэрыторыі па вуліцы Калгасная і домаўладанні ля яе, па вуліцы Чырвонаармейская, д. 4.
Колькі слоў пра складзіраванне гравію, будаўнічага смецця. Больш як 72 гадзіны складзіруюцца і захоўваюцца яны на прылеглай тэрыторыі да прыватных домаўладанняў на вуліцы Пушкіна (насупраць раёна электрасетак), нават зараслі пустазеллем. Ля павільёна “Помнікі” на вуліцы Леніна працяглы час ляжыць пясок.
Не своечасова скошваецца пустазелле і расліннасць у гаражных масівах на Заводскай і Дачнай.
Выяўлена несанкцыянаванае складзіраванне адходаў і рытуальнага начыння на прылеглай тэрыторыі да здзітаўскіх могілак. Неабходна правесці рамонт агароджы федзькавіцкага пагоста, пакасіць расліннасць на могілках у Азятах і Ракітніцы.
Пад час маніторынгу выявіліся ў антысанітарным стане кантэйнерныя пляцоўкі ў мікрараёне цукровага завода па Садовай і ў ДУП “Санаторый Буг”.
Паводле вынікаў маніторынгу выдадзены рэкамендацыі дырэктарам КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ” і філіяла “Жабінкаўскі” ГУП “Брэсцкая міжраённая гандлёвая база”, старшыням Ленінскага, Ракітніцкага і Азяцкага сельскіх выканкамаў; прадпісанні прыватным домаўладальнікам аб навядзенні парадку на зямлі.
Надзея ШОСЦІК, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro