Не “падкласці” свінню, а вырасціць

Не “падкласці” свінню, а вырасціць

IMG_20150116_142555

Свінакомплекс “Сычова” дасягнуў запланаванай вытворчай магутнасці: усе станкамесцы тут занятыя.
Каб дабіцца гэтага, калектыву свінакомплексу спатрэбілася крыху больш за два гады. Гэта пры тым, што пастаўшчыкі-селекцыянеры з ПУП “Палессе-Аграінвест”, якія павінны былі забяспечыць сычоўскі комплекс 1250 племяннымі свінаматкамі, “зрывалі” тэрміны іх пастаўкі. 5 студзеня першыя 39 свінаматак нарадзілі 429 здаровых парасятак. Цяпер на свінакомплексе налічваецца 18 тысяч 10 галоў – гэта 100,1% да наяўнасці станкамесцаў.
Сычоўскі свінакомплекс, бадай, самы “юны” сярод астатніх на Брэстчыне, але ўжо ўваходзіць у пяцёрку лепшых у вобласці, а па канверсіі корму (г. зн. затрат на 1 кілаграм прыросту) – наогул на першым месцы.
Парасяты на збалансаваным корме хутка папраўляюцца: на адкорме гэты паказчык складае 869 грамаў.
За 9 месяцаў бягучага года прыплоду атрымана 23,7 тысячы галоў. Каб пракарміць такі статак, спатрэбілася 6644 тоны камбікармоў. За апошні месяц, калі комплекс выйшаў на праектную магутнасць, гадаванцы яго з’елі 859 тон кармоў. Сёлета на мясакамбінаты вобласці (а гэта УП “Брэсцкія традыцыі” і ААТ “Брэсцкі мясакамбінат”) было рэалізавана 15 тысяч свіней і атрымана выручкі 4822,7 тысячы рублёў, пры рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі 26,5 %, у тым ліку за верасень – 40,1 %.
Цяпер жабінкаўскую свініну могуць годна ацаніць не толькі тэхнолагі мясакамбінатаў, але і жыхары горада, бо нядаўна адчыніўся спецыялізаваны магазін “Мясная лаўка”. Пакупнікі ахвотна набываюць апетытныя, якасныя кавалкі мяса і сала.
Вяртаючыся да свінакомплексу, варта адзначыць, што штат работнікаў з першапачатковых 15 чалавек “разросся” да 45. Як запэўнівае яго начальнік Вячаслаў Карнялюк, іх дастаткова, каб справіцца з 18-тысячным пагалоўем. Тут ёсць свой “Амкадор”, трактар, аўтобус, машына для дастаўкі камбікармоў.
На комплексе працуе невялікі забойны цэх. Першапачатковае яго прызначэнне – санітарны ўбой (напрыклад, калі свіння зламае нагу). Сёння ў цэху разбіраюць штодзень па 5 тушак – у тым ліку абсалютна здаровых.
Яшчэ адзін цікавы момант “жыцця” комплексу – ліквідацыя адходаў. Герметычная сістэма гноевыдалення і сучасная сістэма вентыляцыі ствараюць дастаткова камфортныя ўмовы ў памяшканнях. Што тычыцца гноенакапляльнікаў, дык іх ля комплексу месціцца тры – умяшчальнасцю па 3 тысячы кубоў кожны.
На палі мясцовай гаспадаркі “Азяты” што-дзённа вывозіцца 150-160 кубоў жыжкі. Азімыя на палях хутка растуць. “Любіць” арганіку і кукуруза. Так што плюсы ад суседства са свінакомплексам ёсць.
Святлана КІСЛАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro