muzhchina-i-tsvetyi2Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!
Прыміце віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка.
Аўтамабільная і дарожная галіны з’яўляюцца аднымі з важнейшых складнікоў эканомікі. Таму без вашай зладжанай і добрасумленнай працы, адданасці прафесіі і пачуцця адказнасці за справу немагчыма штодзённае жыццё жыхароў Жабінкаўшчыны. Вам часта даводзіцца працаваць у складаных, а часам і ў экстрэмальных умовах. Дзякуй за вашу працу і прафесіяналізм!
Асаблівыя словы прызнанасці і ўдзячнасці ветэранам, якія аддалі многія гады сваёй працоўнай дзейнасці служэнню галіне.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, зялёнага святла на дарогах і безаварыйнай працы!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro