Не здрадзіў выбранай прафесіі і калектыву

Не здрадзіў выбранай прафесіі і калектыву

IMG_8008
Сярод перадавікоў Жабінкаўскага ДРБУ № 103 пастаянна называюць імя вадзіцеля Аляксандра Аляксандравіча Вараб’я (на здымку). У калектыў дарожнікаў ён уліўся адразу пасля службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь і дагэтуль не здрадзіў выбранай прафесіі і калектыву. “Ён у нас вадзіцель-універсал, працавіты, сумленны, любую справу даводзіць да лагічнага завяршэння і якасна”, – так гавораць пра яго калегі. Працоўны дзень Аляксандра распісаны пагадзінна. З раніцы яго можна ўбачыць на перавозцы асфальту, гравію ці пяску, праз пэўны час да МАЗа, якому, дарэчы, дзевяць гадоў, прычэплены цягач і перамяшчаецца на ім асфальта-ўкладачная тэхніка з аднаго ўчастка на другі ці пагрузачная з кар’ера на рамонт.
Пік работ адышоў – і Аляксандр Варабей рыхтуецца да тэхнічнага агляду – займаецца рамонтам аўтамабіля. Яго МАЗ – свежапафарбаваны, адрэгуляваны – стаіць ля мехмайстэрняў у чаканні выезду на працу. Для вопытнага вадзіцеля не з’яўляюцца перашкодай ні туманы, ні парывісты вецер, ні ліўні. Ён ведае, што груз чакаюць, праца не павінна спыняцца, падвесці калег не мае права. Сумленнасць і руплівасць для яго галоўнае. Гэта заўважана ў калектыве. Пяць гадоў таму імя Аляксанадра Вараб’я было занесена на Дошку гонару КУП “Брэстаблдарбуд” за прафесіяналізм і адданасць вадзіцельскай справе.
Першая наша сустрэча з Аляксандрам Аляксандравічам адбылася ў 2011 годзе. За гэты час ён дабудаваў уласны дом, дочкі Настасся і Таццяна сталі студэнткамі навучальных устаноў.
Няхай яму заўсёды будзе зялёнае святло ў дарозе і ў жыцці.
Людміла КОСЦІНА.
Фота Таццяны ПЛАВУХ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top