Клопаты азімага поля

Клопаты азімага поля

kukuruza3_2

“Восень – работ восем”, – гаворыць народная мудрасць. Хоць, насамрэч, іх больш. Што робіцца на палях раёна, якія культуры ўбіраюцца і як?
На гэтыя пытанні адказвае галоўны спецыяліст расліна-водства Аліна Васіль-еўна Вайтовіч.
– У гэтыя дні ўбіраюцца кукуруза на сілас і зерне, цукровыя буракі, бульба, паднімаецца зяблева. Спынюся на іх больш падрабязна.
Мінулы засушлівы год выдаўся няўдалым для многіх культур, асабліва для кукурузы. Сёлета “каралева палёў” урадзіла па-каралеўскі, таму фактычна ўсе сельгаспрадпрыемствы Жабінкаўшчыны назапасілі кукурузнага сіласу больш як планавалася. Ураджайнасць гэтай культуры – ад 303 цэнтнераў на гектар у ААТ “Жабінкаўскі” да 502 у СВК “Вазнясенскі” – дазволілі ўдосталь запоўніць сіласныя ямы спажыўным кормам для грамадскага пагалоўя. Скажам, сёння мы маем звыш 186 тысяч тон кукурузнага сіласу (для параўнання – летась мелі запас яго толькі 97 тысяч тон). І гэта пры тым, што гаспадаркі яшчэ вядуць закладку сіласу (акрамя СВК “Шпіталі”, “Вазнясенскі”, “Арэпічы” і ААТ “Жабінкаўскі”).
– Што вы можаце сказаць пра ўборку кукурузы на зерне?
– Паводле плана неабходна ўбраць яе з 1075 гектараў, а работа пакуль выканана на 42,6 %. Пачаткі радуюць – яны буйныя, роўненькія, з выспелымі зярнятамі. Намалочана ўжо амаль 5 тысяч тон насення кукурузы пры ўраджайнасці 105,9 цэнтнера з гектара, гэта другі паказчык у вобласці пасля Баранавіцкага раёна, у якім аграрыі намалочваюць 106 цэнтнераў на круг. Найбольш буйное зерне кукурузы ў СВК “Вазнясенскі”, дзе яе атрымліваюць 185 цэнтнераў з кожнага гектара. Гэта і не дзіва – агранамічная служба гаспадаркі набыла насенне замежнай селекцыі, правяла ўвесь комплекс аграрна-тэхналагічных работ, і ўжо летам кукуруза стаяла роўнай сцяной. Не горшая вырасла таксама на палях СВК “Рагазнянскі” і “Маціевічы”.
– Кукуруза – “хлеб” для жывёл. А што вы можаце сказаць аб уборцы “другога хлеба” для чалавека – бульбы?
– У раёне на працягу многіх гадоў вырошчваннем бульбы займаюцца ў СВК “Арэпічы” і “Хмелева”. Сёлета пад яе адвялі 215 гектараў. Шчыра кажучы, бульба не так парадавала нас. У першым сельгаспрадпрыемстве накопваюць 90,8, а ў другім больш – 187 цэнтнераў з гектара. Усяго накапана 3118 тон клубняў (летась – 3264), з якіх 2052 – ужо засыпана ў сховішча, і 208 тон рэалізавана. Тэрміны копкі бульбы зацягнуліся, бо камбайны перыядычна псаваліся. Хмелеўцы ўжо ўбралі бульбу, а арэпіцкім бульбаводам давядзецца з адным камбайнам яшчэ дзень-другі.
– А як ідзе ўборка цукровых буракоў?
– Яна вядзецца згодна з распрацаваным графікам. Сёлета салодкія карані вырошчваліся на 1295 гектарах у сельгаспрадпрыемствах плюс 150 гектараў пасеваў – у фермерскіх гаспадарках “Ацячызна-Бел” і “Бярозка”. На 25 кастрычніка было ўбрана 81,7 % плошчаў. Першым у раёне з заданнем справіўся СВК “Рагазнянскі”. Увесь ураджай – а гэта звыш 10 тысяч тон – ужо вывезена на буракапрыёмны пункт. Астатнія сельгаспрадпрыемствы (а ў нашым раёне з 9 гаспадарак займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў – 6) яшчэ ўбіраюць караняплоды. Ураджайнасць іх сёлета неблагая. Бясспрэчны лідар – СВК “Вазнясенскі” – тут накопваюць звыш 696 цэнтнераў каранёў з кожнага гектара, у ААТ “Ракітніца” – 592 ц/га. Убіраць ураджай дапамагае ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” і “Жабінкаўская сельгастэхніка”. Яны выдзелілі камбайны на ўборку салодкіх каранёў і аўтатранспарт на дастаўку іх на буракапункт. Так што тут асаблівых замінак не ўзнікае.
– З якімі праблемамі даводзіцца сутыкацца аграрыям сёння?
– Паралельна з правя-дзеннем названых работ, вывозіцца арганіка на палі пад яравую сяўбу, уносяцца калійныя і фосфарныя ўгнаенні, паднімаецца зяблева. Хвалюемся, што многія сельгаспрадпрыемствы адчуваюць востры недахоп паліва і ГЗМ. А аптымальныя тэрміны, між іншым, “ціснуць”, таму нельга губляць час. У падтрымку будучага ўраджаю дарагі кожны восеньскі дзень.
– Дзякуй за гутарку.
Запісала Святлана КІСЛАЯ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro