Аб чысціні і парадку паклапоцімся разам

Аб чысціні і парадку паклапоцімся разам

SONY DSC

З 15 кастрычніка па 15 лістапада бягучага года на Жабінкаўшчыне праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні. У перыяд яго правядзення будзе наводзіцца парадак на дваровых і прылеглых тэрыторыях шматкватэрных жылых дамоў, індывідуальных домаўладанняў у гарадской і сельскай мясцовасці. Пройдзе санітарная ўборка тэрыторый гаражных кааператываў, садоўніцкіх таварыстваў, лясных масіваў і іншых. Пакос расліннасці, высечка кустоўя, вываз смецця будзе ажыццяўляцца на могілках у Азятах, Ракітніцы, Здзітаве, на могілках у Федзькавічах адрамантуюць агароджу і металічныя вароты. Адбудзецца грэйдзіраванне вуліц у райцэнтры, а таксама праездаў у гаражных масівах з гравійным пакрыццём і скошванне расліннасці. Будзе наводзіцца парадак на прыпыначных пунктах, кантэйнерных пляцоўках, ля гандлёвых аб’ектаў, у многіх іншых месцах.
20 кастрычніка ў рамках месячніка па добраўпарадкаванні вучні першай гарадской школы сумесна з раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённай арганізацыйнай структурай РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” (апошняя выдзеліла трактар з прычэпам для вывазу смецця), наводзілі парадак на прыбярэжнай тэрыторыі ракі Мухавец. Навучэнцы прайшлі ад новага моста да вёскі Здзітава, сабралі шмат поліэтыленавых і шкляных бутэлек, іншага смецця. Гэта вынік “адпачынку” нашых людзей на прыродзе, якія не клапоцяцца пра яе захаванне, а такімі адносінамі толькі забруджваюць. Пасля сябе трэба пакідаць чысціню. Да слова, поліэтыленавыя бутэлькі раскладаюцца 300 гадоў. Не будзе лішнім нагадаць, што на тэрыторыі горада ў многіх месцах стаяць кантэйнеры для асобнага збору смецця, куды можна выкідваць паасобку пластмасу, шкло і паперу. Не заставайцеся ў баку, прыміце актыўны ўдзел у мерапрыемствах па добраўпарадкаванні. Давайце паклапоцімся разам аб чысціні і парадку нашай Жабінкаўшчыны.
Алеся ДАБРАВЕСТ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro