Сеялі з парушэннем тэхналогіі

Сеялі з парушэннем тэхналогіі

КГККамітэтам дзяржкантролю вобласці праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў сельгасарганізацыях Жабінкаўскага, Кобрынскага, Камянецкага, Пінскага і Ганцавіцкага раёнаў у рамках кантролю за завяршэннем сяўбы азімых культур пад ураджай 2017 года, нарыхтоўкай травяных кармоў і ўборкай ураджаю сельскагаспадарчых культур. Паводле іх вынікаў устаноўлены шэраг сур’ёзных недахопаў: не захоўваліся аптымальныя тэрміны сяўбы азімых зерневых, не сістэматычна ўносіліся мінеральныя ўгнаенні, парушалася тэхналогія падрыхтоўкі глебы і інш.
Сёлета аблвыканкамам і райвыканкамамі прымаліся недастатковыя меры па назапашванні патрэбнай колькасці мінеральных угнаенняў. Праз гэта на значных плошчах сяўба азімых праведзена без іх унясення ці з парушэннем разліковых доз. Напрыклад, у СВК “Арэпічы” на 10 кастрычніка азімыя зерневыя культуры былі пасеяны без унясення фосфарных і азотных угнаенняў на 248 га (71,1 %), без калійных – на 208 га (60 %). Пры гэтым сяўба азімага трыцікале і азімага жыта на зерне не была завершана на 90 га і 51 га ці 50 % і 28 %
ад плана, адпаведна. У ААТ “Ракітніца” пад сяўбу азімага рапсу на 100 га
(45,4 % ад пасяўных плошчаў) не былі ўнесены фосфарныя і азотныя ўгнаенні.
На месцах не заўсёды надаецца пэўная ўвага кантролю за якасцю выканання работ па падрыхтоўцы глебы і сяўбе азімых культур. Так, у ААТ “Ракітніца” пад час праверкі сяўба азімага жыта праводзілася на 43 га ва ўрочышчы “Вялікае поле” ў няякасна падрыхтаваную, з не зааранымі ў глебу расліннымі парэшткамі. Глыбіня запраўкі насення была нераўнамерная. Неабходна адзначыць, што пад азімае жыта былі ўнесены толькі калійныя ўгнаенні ў дозе 60 кг д. р. на 1 га пры агульнай патрэбнасці NPK – 280 кг д. р.
Факты няякаснай сяўбы азімых зерневых культур (не выраўненая глеба, наяўнасць на палях развальных барознаў і раслінных парэшткаў, з-за чаго частка насення заставалася не запраўленай у глебу і інш.), устаноўлены ў многіх сельгаспрадпрыемствах вобласці, у тым ліку і ў СВК “Маціевічы” нашага раёна.
Не ўсюды прымаюцца дастатковыя меры па захаванні галіновых рэгламентаў у нарыхтоўцы кармоў. Не выключана назапашванне іх у “курганы”. Напрыклад, у СВК “Арэпічы” на 10 кастрычніка так было закладзена 2632,7 тоны сіласу ці 25 % ад нарыхтаванага на захоўванне.
І яшчэ адзін штрых: не выконваецца ў поўным аб’ёме ў названых раёнах даручэнне Прэзідэнта Беларусі, паводле якога прадугледжваецца забяспечыць якасць травяных кармоў на ўсім вытворчым ланцужку не ніжэй другога класа. Паводле папярэдняй лабараторнай ацэнкі раённых ветэрынарных устаноў Брэсцкай вобласці з улікам масавай долі караціну аднесена да трэцяга класа 100,4 тысячы тон сенажу ці 6,7 % ад праверанага, сіласу – 342 тысячы тон (13,1 %), сена – 8,2 тысячы тон (7,4 %).

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro