“Чараўніца восень” у госці завітала

“Чараўніца восень” у госці завітала

_DSC1142 _DSC1143 _DSC1144 _DSC1145 _DSC1146 _DSC1147 _DSC1148

IMG_9546Выхаванцаў дзіцячага ясляў-сада № 2 і іх бацькоў прыцягвае ўвагу незвычайная выстава, размешчаная ў фае. “Чараўніца восень” (так называецца экспазіцыя) сабрала некалькі дзясяткаў творчых работ, падрыхтаваных юнымі наведвальнікамі пры дапамозе іх мам і тат.
Дзіву даешся, якую фантазію і творчы падыход часам праяўляюць жабінкаўцы! Са звычайных жалудоў, каштанаў, моху, галінак, кляновых лістоў, гарбузоў, яблык і іншых дарункаў восені можна зрабіць столькі цудоўны самаробак! Саша Дзяркач, Маргарыта Кузьмук, Ксенія Усцянчык, Мікіта Мароз, Данік Пасюк, Цімафей Адамчук, Слава Дулевіч, Дарыуш Куч, Арына Шымко, Арцём Лявіцкі, Арцём Трасцінок і іншыя зрабілі павучка, малпачку на пальме, коніка ў павозцы, мядзведзіка, “бабулек” на лавачцы, герояў мультфільма Кроша, Нюшу і Капатыча, розы з кляновага лісця, пано з рабіны і многае іншае. Вельмі прыемна, што ў выставе нямала цікавых работ, якія падрыхтавалі дзеці з бацькамі з мнагадзетных сем’яў. Гэта, напрыклад, сем’і Ларчыкаў, Галаванчук, Адамчук, Дулевіч, Галоўчык, Блоцкія, Максімчук. Прыгажосць і чараўніцтва ёсць паўсюль. Трэба толькі на імгненне спыніцца і заўважыць гэта.

Святлана КІСЛАЯ.
На здымках: вось такую прыгажосць зрабілі бацькі і выхаванцы дзіцячага ясляў-сада № 2 г. Жабінка.
Фота аўтара.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro