17 і 18 кастрычніка жабінкаўцы былі сведкамі таго, як чысцілася возера ў гарадскім парку. Гэтым займаўся машыніст экскаватара ПМК-19 (г. Жабінка) УП “Брэстводбуд” Вадзім Пунько. У выніку любімае месца адпачынку гараджан ачышчана ад падводнай расліннасці і чароту. Вывазам смецця зоймуцца работнікі Жабінкаўскай ЖКГ. Возера вызвалілася ад непатрэбнай расліннасці, папрыгажэла. Яно чакае сваіх наведвальнікаў як у зімовы час, так і летам – у перыяд пляжнага сезона.
Зусім хутка парк ачысцяць ад апалай лістоты – у гэтым дапамогу работнікам жыллёва-камунальнай гаспадаркі акажуць навучэнцы гарадскіх школ і ліцэя. А з надыходам першых маразоў будзе высякацца сухое галлё.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота Таццяны ПЛАВУХ.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.