19 кастрычніка на гарадскім стадыёне адбыўся чарговы матч абласной футбольнай спартакіяды сярод хлопчыкаў 2003-2004 гадоў нараджэння. На полі сустрэліся зборныя каманды нашага раёна і Брэсцкага. У напорыстай барацьбе жабінкаўскія футбалісты перамаглі гасцей з лікам 3:2.
Спартакіяда стартавала ў пачатку кастрычніка. За гэты час нашы спартсмены правялі ўжо чатыры гульні. На рахунку жабінкаўцаў яшчэ дзве перамогі: з лікам 8:4 яны выйгралі ў футбалістаў Камянецкага раёна і 6:3 – у Маларыцкага. Прайгралі пакуль толькі кобрынцам. Лепшымі гульцамі нашай каманды з’яўляюцца: Аляксандр Шуст, Юрый Хвісюк, Андрэй Краўцоў.
30 кастрычніка жабінкаўскія футбалісты паспаборнічаюць з камандай Брэста. Гульня адбу-дзецца ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па футболе. Жадаем нашым спартсменам перамогі!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.