Першыя поспехі на “хуткай” вадзе

Першыя поспехі на “хуткай” вадзе

7_dvorec_vodnyh_vb_by

7 кастрычніка на базе цудоўнага 50-метровага басейна Палаца водных відаў спорту ў горадзе над Бугам адбылася адкрытае першынство абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву “Брэсцкі спрынт” у плаванні, на якім паспяхова выступілі юныя жабінкаўскія плыўцы.
На першых у новым сезоне абласных спаборніцтвах удзельнічалі каманды спартыўных школ Століна і Пружанаў, Баранавічаў і Пінска, Івацэвічаў і Бярозы, Кобрына і нашай Жабінкі. На гэты раз спаборнічалі спартсмены ўсіх узроставых катэгорый, пачынаючы з груп выпускнікоў і да групы пачатковай падрыхтоўкі. Дзеці вельмі хваляваліся. Усяго два тыдні трэніровак пасля канікул, а ўжо патрэбна паказаць вынік! Адзначым, першы блін не быў камяком. Хлопчыкі і дзяўчынкі добра адпачылі летам у спартыўна-аздараўленчым лагеры, многія пабывалі на зборах у Балгарыі, дзе пабачылі трэніроўкі навучэнцаў спартшкол Брэста, Гродна і Масквы. Да слова, трэнер гродзенскай каманды Алена Гайдуковіч (некалі ўдзельніца зборнай СССР у плаваннні) падзялілася вопытам з трэнерам нашай зборнай Людмілай Гаўрылюк і нават правяла майстар-клас на адкрытай вадзе.
І вось з новымі сіламі дзеці паехалі па прызавыя месцы.
Арганізатары вырашылі стварыць са спаборніцтваў сапраўднае спартыўнае свята. Ужо ў фае Палаца ўсіх сустракала расцяжка “Прывітанне ўдзельнікам спаборніцтваў!”, а сама цырымонія адкрыцця атрымалася прыгожай і запамінальнай. На трыбунах гаспадарыў сяброўскі дух, хоць усе і мелі мэтай атрымаць перамогу.
І вось, жараб’ёўка. Хвалююцца не толькі спартсмены і трэнеры, але й балельшчыкі-бацькі. Падтрымаць сваіх будучых чэмпіёнаў прыехалі бацькі Аляксандра Шэдава, Сямёна Малашэнкі і Ангеліны Курковай. Бляск у іх вачах і словы падтрымкі дапамаглі выступоўцам настроіцца на вынік. І ён не прымусіў сябе чакаць. Адбыліся заплывы ў намінацыях: 50 метраў вольным стылем, 50 – на спіне і 100 – брасам.
Удзельнікі старэйшай узроставай групы Анатоль Супрун, Дзмітрый Козел, Ілля Селех і Юлія Актысюк паказалі лепшыя свае вынікі. Дарэчы, Юлія ўваходзіць у склад каманды вобласці, а хлопчыкам не было роўных у эстафетным плаванні.
Аляксандр Панятоўскі выканаў нарматыў другога дарослага разраду ў намінацыі 50 метраў вольным стылем, хоць займаецца ў сярэдняй узроставай групе. Разам з ім трэніруюцца Андрэй Астроўскі, Ангеліна Куркова.
Годна выступіла і малодшая узроставая група. Аляксей Лісавец і Павел Панасюк выканалі нарматыў трэцяга дарослага разраду, а Сямён Малашэнка, Аляксандр Шэдаў, Раман Іскрыцкі, Алеся Бутрым – першага юнацкага. Вынікі вышэй за гэты нарматыў здолелі пераўзысці Уладзіслаў Пархуцік і Аляксандр Актысюк. Другі юнацкі разрад падцвердзілі Марыя Бандарчук, Павел Гурын, Наталля Курдзюк, Аляксей Каржук, Вікторыя Ляшко і Арцём Філіманюк. Гата самыя малодшыя ўдзельнікі. А для Кірыла Савянка спаборніцтвы сталі першымі ў спартыўнай кар’еры. Ён выдатна справіўся з эмоцыямі, праплыў без памылак і паказаў, што ў яго наперадзе вялікая спартыўная будучыня. Пожадаем усім нашым спартсменам моцнага здароўя, удалых стартаў, далейшых поспехаў і перамог!
Таццяна БАНДАРЧУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro