Холодно в квартире? Требуйте больше тепла!

Холодно в квартире? Требуйте больше тепла!

Энергаінспекцыя Жабінкаўскага раёна паведамляе, што згодна з “Правіламі падрыхтоўкі і правядзення асенне-зімовага перыяду энергазабяспечвальнымі арганізацыямі і спажыўцамі цеплавой энергіі ў Рэспубліцы Беларусь” і адпаведнай пастановай Савета Міністраў, пры ўстойлівых сярэднесутачных тэмпературах вонкавага паветра ніжэй за -15 градусаў Цэльсія спажыўцы цеплаэнергіі павінны арганізаваць кругласутачнае дзяжурства адказных работнікаў эксплуатацыйных службаў і наладзіць іх сувязь з дзяжурным персаналам энергазабяспечвальных арганізацый.
Арганізацыі, якія маюць на балансе жыллёвы фонд, абавязаны:
— прымаць прэтэнзіі ад насельніцтва да работы сістэм цеплазабеспячэння, калі яны не ствараюць патрэбнай тэмпературы ў жылых памяшканнях;
— правяраць абгрунтаванасць прэтэнзій, прымаць захады для ўхілення выяўленых парушэнняў, пры неабходнасці — з удзелам прадстаўніка энергазабяспечвальнай арганізацыі;
— даваць кругласутачны доступ персаналу энергазабяспечвальнай арганізацыі на цеплавыя пункты, да трубаправодаў у падвалах для кантралявання рэжыму цеплазабеспячэння;
— апавяшчаць насельніцтва аб прычынах і тэрмінах адключэння сістэм цеплазабеспячэння.
Нагадваем, што кантроль за выкананнем узгодненых дзеянняў персаналу ў звычайных і аварыйных умовах ускладваецца на кіраўнікоў жыллёва-камунальных арганізацый і адпаведных арганізацый рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
У.ДАНІЛЮК, інспектар цепланагляду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top