Названы пераможцы конкурсаў

Названы пераможцы конкурсаў

_DSC1630Пад час традыцыйнага раённага свята “Пакроўскі кірмаш” былі падведзены вынікі трох раённых конкурсаў і ўганараваны іх пераможцы. Першае месца ў конкурсе “Сямейнае сэлфі ў музеі” журы прысудзіла сям’і Бутрым, другое – сям’і Ніканчук, трэцяе – сям’і Няменьшых. Яны атрымалі дыпломы і фотарамкі ў падарунак.
Пераможцамі раённага конкурсу мамфі “Сто ўсмешак нашых мам” сталі: у намінацыі “Мама, будзь заўсёды са мною побач” – Юлія Карпіна, у намінацыі “Дзякуй, мама, за ўсё” – Таццяна Няменьшая. Яны былі ўзнагароджаны дыпломамі, удзельнікі ж атрымалі граматы.
Выявіў лепшых з лепшых і раённы конкурс сумеснай творчасці бацькоў і дзяцей “Рознакаляровыя фантазіі”. У намінацыі “Цуд з агарода” (работы з садавіны і гародніны) перамагла Валянціна Федасюк, у намінацыі “Усмешка восені” (работы з прыродных матэрыялаў: лісця, галінак, пладоў, насення і г.д.) Сафія Лобік (СШ №1, 4 “А” клас), Іван Мельнічук (СШ №3, 1 “Б” клас), Дана Ярашчук (СШ №1, 3 “Б” клас). Пераможцы атрымалі дыпломы, удзельнікі – граматы.
Вядома, што агульныя справы аб’ядноўваюць. Сем’і рыхтаваліся да конкурсаў разам, прадумвалі ўборы для сэлфі, як, напрыклад, Вольга, Алег, Насця, Алеся і Анечка Бутрымы, выкладвалі на паперу цёплыя і шчырыя словы пра матуль, што ішлі ад сэрца, сумесна прыдумвалі вырабы з прыродных матэрыялаў.
Удзельнікі выказваюць удзячнасць арганізатарам конкурсаў за магчымасць праявіць творчую фантазію, аб’яднаць намаганні ўсёй сям’і. І дарослым, і дзецям хацелася б, каб такіх магчымасцяў было больш.
Наталля ВАЛОШКА._DSC1626
На здымках: дыплом і фотарамку за перамогу ў конкурсе “Сямейнае сэлфі ў музеі” атрымала сям’я Бутрым; такая ж узнагарода за трэцяе месца ў сям’і Няменьшых.
Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top