Мы, спажыўцы, насыпаючы ў чай ці каву лыжачку-другую цукру, рэдка задумваемся, якім чынам белыя крышталікі атрымліваюцца з салодкіх каранёў. З гэтым спраўляецца калектыў цукровага завода ў некалькі соцень чалавек. Многае залежыць ад тэхналагічнай службы завода. Каб крышталікі былі аднолькавага памеру, за тым пільна сочаць апаратчыкі варкі ўтфелю І-га прадукту.
– Гэта няпростая задача, – расказвае апаратчык Васіль Шкутнік. – У вакуум-апаратах неабходна выкрышталізаваць цукрозу з сіропу, вывесці крышталікі і нарасціць іх да неабходнага памеру. У змену Васіль паспявае зварыць да 620 тон цукру.
Васіль Анатольевіч за 16 гадоў працы выдатна вывучыў тэхналагічны працэс прадуктовага аддзялення. У яго абавязкі ўваходзіць уварванне ўтфелю І-га прадукту па зададзенай тэхналагічнай рэжымнай карце, а таксама кантроль за ростам і памерам крышталаў цукру. Ад яго ўважлівасці і прафесіяналізму залежыць, якім атрымаецца гатовы прадукт. Свае веды і вопыт цукравар перадае маладым апаратчыкам. Дарэчы, ягоны брат Юрый з жонкай Марынай таксама працуюць на заводзе апаратчыкамі.
На здымку: апаратчык варкі ўтфелю І-га прадукту Васіль Шкутнік правярае памер крышталікаў будучага цукру.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.