Untitled-13У лідарах – СВК “Рагазнянскі”

Сёлета салодкія карані ў раёне вырошчваліся на 1445 гектарах у шасці сельгаспрадпрыемствах і дзвюх фермерскіх гаспадарках. На 19 кастрычніка было ўбрана 69 працэнтаў пасеваў. Першым у раёне з заданнем справіўся СВК “Рагазнянскі”. Увесь ураджай, а гэта звыш 10 тысяч тон, ужо вевезены на буракапрыёмны пункт цукровага завода. Усяго ў раёне накапана звыш 50 тысяч тон салодкіх каранёў.

“Час стаць прыкметным!”

Пад такой назвай з 17 па 28 кастрычніка бягучага года на тэрыторыі раёна праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя з мэтай актывізацыі работы па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, прафілактыкі і папярэджання ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў, асабліва ў цёмны час сутак.
Як і раней, асноўнай прычынай гібелі людзей застаюцца наезды на пешаходаў і веласіпедыстаў, у тым ліку неабазначаных у цёмны час сутак святлоадбіўнымі элементамі, што выклікана сезоннымі праблемамі (скарачэнне светлавога дня, пагаршэнне ўмоў надвор’я).
Асноўнымі прычынамі здзяйснення ДТЗ з’яўляюцца: знаходжанне на праезнай частцы ў нецвярозым стане, невыкарыстанне ў цёмны час сутак святлоадбіўных элементаў, а таксама пераход аўтадарог у неўстаноўленым месцы.

Загінуў: пад вагонам

Чарговая начная змена для 26-гадовага П., грузчыка ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, абяцала быць звычайнай. Разам з двума калегамі каля дзвюх гадзін ночы адправіўся адчыняць люкі ў вагонах, нагружаных камянямі. Адзін з іх не адчыніўся – люк трывала трымалі два крукі-зажымы. Каб адчыніць яго, малады чалавек палез на рэйкі пад вагон і паспрабаваў збіць крук кувалдай. Як потым устанавілі следчыя, П. размахнуўся, ўдарыў па круку, люк раптоўна адчыніўся, і работнік атрымаў кувалдай рыкашэтам па галаве. Ад атрыманай траўмы малады грузчык загінуў на месцы. Вядзецца следства.

… на рэйках

5 кастрычніка прыкладна ў 20 гадзін на чыгуначнай станцыі “Жабінка” побач з пасадачнай платформай пад коламі цягніка загінуў 37-гадовы мужчына.
Як высветлілася, загінулы пражываў у в. Пятровічы і ў дзень трагедыі разам са знаёмымі распіваў спіртныя напоі ў бары “Гудок”. Са слоў работніц “Гудка”, ён пакінуў залу адзін і быў моцна п’яны. Затым мужчына выйшаў на платформу і зваліўся на рэйкі.
Акурат у гэты час у накірунку Брэста рухаўся без прыпынку пасажырскі цягнік. На бяду, на платформе не было пасажыраў, якія б маглі заўважыць небараку і дапамагчы яму перайсці з чыгуначнага палатна на больш небяспечнае месца. Шанцаў выжыць пад коламі цягніка ў яго не заставалася. Цяпер следчы камітэт высвятляе ўсе абставіны трагедыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top