Победили подростки из Каменца

Победили подростки из Каменца

Стала традыцыйным у рабоце Жабінкаўскага РК ГА “БРСМ” праводзіць розныя спаборніцтвы сярод падлеткаў, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС.
З ініцыятывы Жабінкаўскага РК ГА “БРСМ”, з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і прафілактыкі правапарушэнняў было вырашана правесці міні-футбольны фестываль “Жабіначка-2011” сярод цяжкіх падлеткаў. На ініцыятыву адгукнуліся шматлікія нашыя “старыя” знаёмыя, вядомыя з восеньскіх футбольных гульняў. У спаборніцтвах акрамя жабінкаўцаў удзельнічалі каманды Маскоўскага раёна Брэста, арганізаваную лейтэнантам міліцыі, супрацоўнікам інспекцыі па справах непаўналетніх І.Глінянка і першым сакратаром райкама камсамола гэтага ж раёна В.Бацуком, і Камянеччыны, створаную першым сакратаром РК ГА “БРСМ” І.Барзовым.
Турнір адкрылі каманды з Камянца і гаспадары, якія, дарэчы, пачалі сустрэчу вельмі актыўна, забілі сваім равеснікам ужо на першых хвілінах гульні два мячы. Але падлеткі з Камянца былі больш згуртаваным калектывам, што ў выніку прынесла ім перамогу з лікам 10:4. У другім матчы, дзе гулялі берасцейцы з аб’яднанай камандай з супрацоўнікаў міліцыі, першых сакратароў БРСМ барацьба была больш напорыстай. Тут Завяршылася яна ў нічыю з лікам 9:9. Перамогу вызначала пасляматчавае пенальці. Удача ўсміхнулася дарослым.
У выніку першае месца ў міні-футбалістаў з Камянца, якія перамаглі не толькі сваіх равеснікаў, але і каманду дарослых, другое — у гаспадароў, трэцяе — у падлеткаў з Брэста. Усе каманды былі ўзнагароджаны граматамі РК ГА “БРСМ” і салодкімі прызамі. А лепшыя гульцы Алег Лаганчук з брэсцкай і Аляксей Макарэвіч з камянецкай каманд атрымалі прызы ад РК ГА “БРСМ”. Шкада, што не ўсе запрошаныя змаглі ўдзельнічаць у турніры, найперш каманда з Маларыты з-за арганізацыйных праблем. Верыцца, што гэтая сустрэча стане новым штуршком у правядзенні іншых міжраённых спартыўных мерапрыемстваў. Ужо ёсць дамоўленасць аб правядзенні футбольнай сустрэчы ў Камянцы. Хочацца, каб колькасць удзельнікаў з кожнай гульнёй павялічвалася.
М.ЛУГАЎСКІ, в.а.першага сакратара РК ГА “БРСМ”.
На здымку: узнагароды лепшым.
Фота з архіву РК ГА “БРСМ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top